Мінск 17:09

Страхоўшчыкі ў студзені — кастрычніку сабралі на 8,6% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыяд

2 снежня, Позірк. У студзені — кастрычніку 2025 года беларускім страхавым арганізацыям паступіла агулам 2 млрд 351,7 млн рублёў у выглядзе ўнёскаў па прамым страхаванні і састрахаванні — на 8,6% больш, чым за тыя ж месяцы 2024-га (2 млрд 166,1 млн).

Прэс-служба Міністэрства фінансаў паведамляе, што па добраахвотных відах страхавання сабрана 1 млрд 556,7 млн рублёў (1 млрд 453,6 млн; +7,1%), па абавязковых відах — 795 млн (712,5 млн; +11,6%).

Выплаты страхавога пакрыцця і страхавога забеспячэння склалі 1 млрд 350,8 млн рублёў (1 млрд 202,8 млн; +12,3%).

Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых унёскаў склала 66,2% (у студзені — кастрычніку 2024-га — 67,1%).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата прадстаўнікоў сферы фінансаў і страхавання ў верасні склала 3.992,2 рубля, што на 44,7% больш за сярэднюю па Беларусі (2.758,6).

Даўгавая нагрузка фінансавых і страхавых арганізацый на 1 лістапада 2025 года вырасла да 5 млрд 669 млн (+32,4% на аналагічную дату 2024-га).

Падзяліцца: