Ад 2020 года ліквідавана не менш як 1.984 НКА — Lawtrend
2 снежня, Позірк. За пяць гадоў і амаль чатыры месяцы — пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і па 30 лістапада 2025-га — у Беларусі ліквідавана не менш як 1.984 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец кастрычніка было ліквідавана не менш як 1.977 НКА, верасня — 1.970, жніўня — 1.950, ліпеня — 1.948, чэрвеня — 1.944, мая — 1.936, красавіка — 1.926, сакавіка — 1.917, лютага — 1.905, студзеня — 1.896, на канец 2024 года — 1.891, усяго за мінулы год — мінімум 382.
Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец лістапада 2025 года ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш як 1.216 некамерцыйных арганізацый. На канец кастрычніка такіх было 1.214, верасня — 1.211, жніўня — 1.193, ліпеня — 1.192, чэрвеня — столькі ж, траўня — 1.190, красавіка — 1.189, сакавіка і лютага — 1.188, студзеня — 1.187, снежня 2024-га — 1.186.
Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прынялі як мінімум 768 НКА. На канец кастрычніка такіх было 763, верасня — 759, жніўня — 757, ліпеня — 756, чэрвеня — 752, траўня — 746, красавіка — 737, сакавіка — 729, лютага — 717, студзеня — 709, на канец 2024 года — 705.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю, удзелам у арганізацыях грамадзянскай супольнасці, праяўленнем грамадзянскай актыўнасці турэмны тэрмін працягваюць адбываць не менш як пяць прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, дзясяткі прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, рэлігійных арганізацый, 20 прадстаўнікоў прафесійных саюзаў і рабочага руху.
“У дачыненні да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці працягвае актыўна выкарыстоўвацца заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму. Шырока распаўсюджаная практыка крымінальнага пакарання за наданне фінансавай дапамогі некамерцыйным арганізацыям і іх мэтавым групам”, — гаворыцца ў справаздачы за лістапад.
Адзначаецца таксама, што праект закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год”, прыняты ў першым чытанні 24 лістапада, прадугледжвае магчымасць выдаткавання грамадскім аб’яднанням сродкаў з рэспубліканскага бюджэту паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі.
Так, прадугледжваецца прадстаўленне сродкаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (774.727 руб.) і ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (16.436.222 руб.).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года ў Беларусі звольнена на 3% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



