62-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна памёр, выпіўшы шклоамывацель

2 снежня, Позірк. 62-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна (Віцебская вобласць) памёр, выпіўшы шклоамывацель, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле звестак ведамства, на працягу некалькіх дзён мужчына злоўжываў спіртнымі напоямі. “Увечары 29 лістапада яго жонка, калі вярнулася дадому пасля працы, звярнула ўвагу на дрэннае самаадчуванне мужа. Спрабуючы высветліць прычыну нядужасці жанчына спытала, чым ён мог атруціцца, бо сям’я харчавалася аднолькава. Мужчына прызнаўся, што, калі скончыўся алкаголь, ён выпіў шклоамываючую вадкасць”, — адзначае СК.
Пацярпелага шпіталізавалі, аднак, нягледзячы на намаганні ўрачоў, ён памёр.
Праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў свеце паводле узроўню смяротнасці, звязанай з ужываннем алкаголю, паведаміў тэлеграм-канал “Белыя Халаты” (медыяпраект фонду медыцынскай салідарнасці BYMEDSOL) са спасылкай на даследаванне, апублікаванае ў аўтарытэтным часопісе The Lancet Public Health у верасні 2025 года.
Група навукоўцаў з Германіі, Канады і ЗША прааналізавала стандартызаваныя паводле ўзросту паказчыкі смяротнасці і DALY (гады жыцця, скарэкціраваныя паводле непрацаздольнасці) — страчаныя “як праз заўчасную смерць, так і праз хваробы, выкліканыя алкаголем”.
“Паводле узроўню смяротнасці, выкліканай алкаголем, Беларусь заняла першае месца сярод усіх краін, ахопленых даследаваннем, — паведаміў тэлеграм-канал. — Узроставы-стандартызаваны паказчык склаў 164,3 смерці на 100 тыс. чалавек (дыяпазон няпэўнасці: 147,5–179,4). Для параўнання: у Малдове гэты паказчык — 162,3, а ва Украіне — 156,9. Такім чынам, рызыка памерці ад прычын, звязаных з алкаголем, у Беларусі вышэйшая, чым у бліжэйшых суседзяў і вышэйшая, чым дзе б то ні было яшчэ”.
Калі глядзець на сумарныя страты DALY, то Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце. Адзначалася, што на кожныя 100 тыс. насельніцтва прыпадае 5.596,2 страчаных гадоў жыцця і здароўя. Гэта супастаўна з паказчыкам Украіны (5.667,9) і крыху менш, чым у Расіі (5.772,4).
Паводле слоў псіхіятра Уладзіміра Пікірэнi, прыблізна такая ж алкагольная смяротнасць у Беларусі была “і 20, і 30 гадоў таму”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень зімы суседнія краіны ЕС зафіксавалі 29 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


