У Мінскім раёне прыпыненае прыватнае прадпрыемства па мясаперапрацоўцы — КДК знайшоў бруд і невядомую сыравіну
4 снежня, Позірк. Дзейнасць прыватнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства ў Мінскім раёне прыпыненая за “невыкананне патрабаванняў заканадаўства”, паведаміла 4 снежня прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, не называючы арганізацыю.
Паводле інфармацыі ведамства, грубыя парушэнні абласное ўпраўленне КДК выявіла разам з “прадстаўнікамі пракуратуры і ветэрынарнай службы рэгіёну”.
“Правяральшчыкі высветлілі, што на тэрыторыі аб’екта не падтрымлівалася чысціня; не праводзілася своечасовая мыйка і дэзінфекцыя інвентара; асобныя работнікі, якія ўдзельнічалі ў вытворчасці прадукцыі, своечасова не прайшлі гігіенічнае навучанне ды інш. Больш за тое, у халадзільных камерах і вытворчым памяшканні знойдзена каля 1 тоны абязлічанай мясной прадукцыі і сыравіны для яе вытворчасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сабраныя матэрыялы накіраваныя ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча. Прадпрыемства вырашана выключыць з рэестра вытворчых аб’ектаў.
Акрамя таго, згодна з паведамленнем, “разглядаецца пытанне аб прыцягненні прыватнага прадпрыемства да адміністрацыйнай адказнасці”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

