Мінск 15:28

За 11 месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,6 млрд долараў больш, чым купілі

Ілюстрацыйнае фота: Geralt / pixabay.com

5 снежня, Позірк. У студзені — лістападзе 2025 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 11 млрд 618,1 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 13 млрд 133,6 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 515,5 млн).

Наяўнай валюты набыта на 7 млрд 657,9 млн, прададзена — на 10 млрд 234,4 млн (-2 млрд 576,5 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 960,2 млн і 2 млрд 899,2 млн адпаведна (+1 млрд 61,5 млн).

Сітуацыя па месяцах:

студзень: купілі — 919,2 млн долараў, прадалі — 942 млн, сальда — -23,1 млн;

люты: купілі — 1 млрд 1,6 млн, прадалі — 986,6 млн, сальда — +15 млн;

сакавік: купілі — 1 млрд 42,9 млн, прадалі — 1 млрд 83,9 млн, сальда — -41 млн;

красавік: купілі — 995,5 млн, прадалі — 1 млрд 184,4 млн, сальда — -188,9 млн;

травень: купілі — 1 млрд 26,2 млн, прадалі — 1 млрд 204,7 млн, сальда — -178,5 млн;

чэрвень: купілі — 1 млрд 52,7 млн, прадалі — 1 млрд 286,2 млн, сальда — -233,5 млн;

ліпень: купілі — 1 млрд 150,6 млн, прадалі — 1 млрд 346,9 млн, сальда — -196,3 млн;

жнівень: купілі — 1 млрд 88 млн, прадалі — 1 млрд 264,2 млн, сальда — -176,2 млн;

верасень: купілі — 1 млрд 133 млн, прадалі — 1 млрд 322 млн, сальда — -189 млн;

кастрычнік: купілі — 1 млрд 176 млн, прадалі — 1 млрд 371 млн, сальда — -195 млн;

лістапад: купілі — 1 млрд 32 млн, прадалі — 1 млрд 176 млн, сальда — -144,1 млн.

У 2024 годзе фізасобы набылі замежнай валюты на 11 млрд 73,5 млн долараў, прадалі — на 12 млрд млн 770,1 (адмоўнае сальда — 1 млрд 696,6 млн). Наяўнай валюты было набыта на 7 млрд 443,9 млн., прададзена — на 10 млрд 109,8 млн (-2 млрд 665,8 млн), безнаяўнай — на 3 млрд. 629,6 млн. і 2 млрд млн 660,3 адпаведна (+969,2 млн).

У канцы траўня старшыня Нацбанка Раман Галоўчанка назваў “чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання” адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў. “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”, — заявіў ён.

Як паведамляў “Позірк”, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2025 года склалі 13 млрд 900,2 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.

За лістапад золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 177,2 млн долараў (+1,29%).

Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 7 млрд 257,4 млн долараў (+314,8 млн за месяц; +4,53%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 410,7 млн (-11,8 млн; -0,84%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 243,8 млн (-125,9 млн; -2,34%).

Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за 11 месяцаў яны выраслі на 4 млрд 977,6 млн долараў (+55,78%).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 11 месяцаў 2025 года знізіўся на 16,07% (з 3,4735 да 2,9153 рубля) — гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 лістапада 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня і студзеня — кастрычніка — трэцяе — 12,92% і 14,29% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: