Канферэнцыя пра дэмакратычныя перамены ў Беларусі пройдзе 8 снежня ў Еўрапарламенце

6 снежня, Позірк. Канферэнцыя высокага ўзроўню па Беларусі пад назвай “Стварэнне асноў для дэмакратычных перамен” пройдзе 8 снежня ў Бруселі на базе Еўрапейскага парламента, паведамляе прэс-служба заканадаўчага і прадстаўнічага органа ЕС.
Еўрапарламент арганізуе форум разам з Міжнародным інстытутам дэмакратыі і выбарчай дапамогі (International IDEA) пры падтрымцы Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД).
“Гэта пятае мерапрыемства ў серыі, якая праходзіць на працягу апошніх двух гадоў, прысвечанай пакету рэформ, распрацаванаму беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а таксама намаганням міжнароднай супольнасці па падтрымцы народа Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сярод іншых у канферэнцыі возьмуць удзел беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Ева Копач, камісар ЕС па пытаннях пашырэння Марта Кос, вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, генеральны сакратар International IDEA Кевін Касас-Замора.
“Падчас некалькіх панэльных дыскусій удзельнікі разгледзяць перспектывы і складанасці дэмакратычных рэформаў, іх магчымы ўплыў на палітычны ландшафт, а таксама ролю грамадзянскай супольнасці ў прасоўванні перамен, — адзначана ў паведамленні. — Мэта канферэнцыі заключаецца ў тым, каб садзейнічаць канцэптуальнай распрацоўцы рэформ у Беларусі, прадаставіўшы платформу для дыялогу паміж Еўрасаюзам, дэмакратычным рухам, юрыдычнымі экспертамі, а таксама прадстаўнікамі міжнародных арганізацый і дзяржаў ЕС”.
Форум пераважна мае закрыты характар. Плануецца арганізаваць трансляцыю адкрыцця канферэнцыі і выступу Калас.
Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, прадугледжана пяць панэляў: “Садзейнічанне дэмакратычным пераўтварэнням і абароне правоў чалавека ў Беларусі”, “Аднаўленне даверу грамадства да дзяржаўных інстытутаў праз пераходную юстыцыю”, “Удасканаленне дэмакратычнага кіравання праз рэформу пракуратуры”, “Забеспячэнне добрасумленнасці: камітэт па этыцы і барацьбе з карупцыяй на дзяржслужбе”, “Нагляд на практыцы: роля кантрольнай палаты ў дэмакратычным кіраванні”.
“Падчас канферэнцыі выступяць вядомыя еўрапейскія палітыкі, беларускія дэмакратычныя лідары і міжнародныя эксперты ў сферы права і дзяржаўнай палітыкі”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
Паводле слоў дарадцы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі, у рамках форуму адбудзецца прэзентацыя “Пазітыўнай альтэрнатывы для новай Беларусі”.
“Пазітыўная альтэрнатыва — гэта бачанне новай Беларусі, адказ на пытанне, у якой Беларусі мы прапануем жыць, — сказаў ён. — Беларусы ў сваёй большасці самі ведаюць, што дыктатура — гэта тупік. Але якая маецца альтэрнатыва? Мы даем адказ на гэтае пытанне. Мы даем адказ [на пытанне,] якой будзе палітычная сістэма, як будуць арганізаваныя выбары, якой будзе адукацыя і ахова здароўя. Гэта важна і актуальна”.
Дарадца Ціханоўскай адзначыў, што “пазітыўная альтэрнатыва” — гэта таксама “пункт уваходу ў Беларусь”, адказ на пытанне “ці можна працаваць у сённяшняй Беларусі”.
“Да прыкладу, [распрацаваная дэмсіламі] канцэпцыя пра люстрацыю, — заявіў палітык. — Пакуль яе не было, прапаганда казала, што прыйдзе Ціханоўская ці нехта іншы і адразу пачнуць адсякаць галовы. Як толькі з’явілася гэтая канцэпцыя, чыноўнікі ў пераважнай большасці азнаёміліся з гэтым дакументам і знайшлі адказ на пытанне, што не трэба баяцца перамен; баяцца маюць толькі тыя, хто здзяйсняў злачынствы”.
“Па-трэцяе, пазітыўная альтэрнатыва — гэта і пункт уваходу ў Еўропу. Мала сказаць, што мы за светлую будучыню. Патрэбныя выразна сфармуляваныя адказы, якой будзе судовая сістэма, як мы будзем супрацьдзейнічаць карупцыі, як будзе дзейнічаць на практыцы прынцып падзелу ўладаў ды іншае. Калі гэта прапісана ў законах, у рэформах, то гэта азначае, што мы сапраўды арыентуемся не на прозвішчы, не на імёны, а на сапраўдныя перамены ў Беларусі”, — дадаў Лябедзька.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



