Ратыфікаванае пагадненне Беларусі і ААЭ пра гандаль паслугамі і інвестыцыі
9 снежня, Позірк. Закон пра ратыфікацыю міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый падпісаў Аляксандр Лукашэнка 9 снежня, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж дзвюма краінамі, “вызначае мэты супрацоўніцтва і замацоўвае гарантыі захавання празрыстых і стабільных умоў гандлю”.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла законапраект у адным чытанні 24 лістапада, Савет Рэспублікі ўхваліў 27 лістапада.
Умацаванне партнёрства Беларусі і ААЭ на аснове сяброўства і агульных мэтаў будзе спрыяць “адкрыццю новых гарызонтаў узаемадзеяння і прынясе адчувальныя плады народам абедзвюх дзяржаў”, заявіў Лукашэнка, віншуючы 2 снежня з Днём стварэння федэрацыі прэзідэнта ААЭ Мухамеда бен Заіда аль-Нахайяна.
Віншуючы віцэ-прэзідэнта і прэм’ер-міністра ААЭ, кіраўніка Дубая Мухамеда бен Рашыда аль-Мактума, Лукашэнка, паводле паведамлення яго прэс-службы, адзначыў, што “высока цэніць канструктыўныя стасункі з Эміратамі”.
Спадчынаму прынцу Абу-Дабі, старшыні выканаўчага савета Абу-Дабі Халеду бен Мухамеду бен Заіду аль-Нахайяну беларускі палітык нагадаў пра сустрэчу ў Мінску, якая “дала новы імпульс паглыбленню беларуска-эмірацкіх адносін”.
“Беларусь цалкам нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дасягнутых дамоўленасцяў і пашырэнне новых напрамкаў супрацоўніцтва, якія адпавядаюць інтарэсам абедзвюх дзяржаў”, — запэўніў Лукашэнка.
ДзяржСМІ, інфармуючы пра сустрэчу Лукашэнкі са спадчынным прынцам Абу-Дабі, што адбылася 27 чэрвеня ў Мінску, паведамілі, што па выніках 2024 года тавараабарот паміж Беларуссю і ААЭ склаў 3,7 млрд долараў, у тым ліку беларускі экспарт — 3,66 млрд, з чаго вынікае, што апошні за тры гады вырас у 62,35 раза. У 4,1 раза, да 242 млн долараў, павялічыўся за той жа перыяд аб’ём прыцягнутых на чыстай аснове штогадовых інвестыцый з ААЭ.
У апошні час Мінск і Абу-Дабі актывізуюць, у прыватнасці, ваеннае супрацоўніцтва.
У снежні 2024 года Лукашэнка здзейсніў дзясяты візіт у гэтую арабскую краіну.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і ААЭ ўстаноўленыя 20 кастрычніка 1992 года. Амбасада Беларусі ў Абу-Дабі пачала працу ў снежні 1999 года, ААЭ ў Мінску — у кастрычніку 2008-га.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



