Мінск 12:25

Мытня Беларусі не дазволіла незаконна ўвезці з Польшчы дзіцячае харчаванне на 2 млн рублёў

Фота: прэс-служба ДМК

11 снежня, Позірк. Спробу ўвесці ў Беларусь з Польшчы дзіцячае харчаванне коштам 2 млн рублёў спыніла Брэсцкая мытня, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Згодна з дакументамі, грузавы аўтамабіль DAF, які прыбыў у пункт пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі), транспартаваў партыю дзіцячага харчавання на суму каля 294 тыс. рублёў.

Падчас надгляду грузавіка высветлілася, што груз каштуе значна больш. Сцвярджаецца, што польскі перавозчык, “спрабуючы ўвезці падобныя знешне, але розныя паводле кошту тавары”, меў намер ашчадзіць на мытных плацяжах больш за 100 тыс. рублёў.

Па факце недэкларавання тавараў Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 30% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

У 2025 годзе спынена больш за 550 спробаў незаконнага ўвозу грошай з Польшчы — мытня Беларусі

28 кастрычніка, Позірк. Аб спыненай спробе ўвозу грамадзянінам Украіны з Польшчы незадэклараваных грашовых сродкаў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК). Адзначаецца, што ўкраінец рухаўся праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль), пры ім выяўлена больш за 66 тыс. долараў. Распачатая …

Мытня затрымала партыю зубной пасты, якая ўвозілася з Польшчы па заніжанай цане

2 снежня, Позірк. Пра затрыманне на мяжы партыі зубной пасты, якая ўвозілася з Польшчы па "шматкроць" заніжанай цане, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК). Адзначаецца, што 164 тыс. адзінак тавару перавозілася праз пункт пропуску Казловічы (з сумежнага боку Кукурыкі) польскім перавозчыкам, …

Мытня спыніла нелегальны ўвоз тавараў на 1,7 млн рублёў

23 верасня, Позірк. Пра спыненне нелегальнага ўвозу ў Беларусь тавараў на суму амаль 1,7 млн рублёў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК). Гаворка пра тры партыі тавараў замежнай вытворчасці, якія, як заяўляецца, былі прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. У Пухавіцкім …
Падзяліцца: