Лукашэнка па-ранейшаму чакае ў Мінску прэзідэнта Кеніі
12 снежня, Позірк. Беларусь лічыць Кенію надзейным партнёрам ва Усходняй Афрыцы і імкнецца да актывізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое накіраваў 12 снежня Аляксандр Лукашэнка прэзідэнту гэтай краіны Уільяму Рута з нагоды Дня незалежнасці.
“Пацвярджаю зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых устойлівых сувязяў у двухбаковым гандлі, прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, пра што мы дамовіліся падчас нашай сустрэчы ў Найробі ў канцы 2023 года“, — гаворыцца ў пасланні.
Лукашэнка “перакананы, што візіт Уільяма Рута ў Мінск дазволіць запусціць канкрэтныя эканамічныя праекты на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў“.
Віншавальнік назваў Кенію “вядучым эканамічным і дыпламатычным хабам Афрыкі“, які “адыгрывае канструктыўную ролю ў кантынентальных працэсах і вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня“.
Год таму ў такім жа пасланні Лукашэнка заявіў, што Беларусь імкнецца да “больш цеснага партнёрства“ з Кеніяй у сельскай гаспадарцы, харчовай бяспецы, прамысловасці, адукацыі, сферы ІТ. Як і цяпер, ён клікаў Рута ў Мінск: “Карыстаюся магчымасцю, каб выказаць гатоўнасць да плённай працы з вамі ў інтарэсах нашых грамадзян, і пацвярджаю запрашэнне наведаць Мінск з афіцыйным візітам“.
Падчас візіту ў Кенію ў красавіку 2023 года тагачаснага кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Алейніка быў падпісаны мемарандум аб стварэнні механізму рэгулярных палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Незадоўга да гэтага, 23 лютага, Кенія прагаласавала за рэзалюцыю Генасамблеі ААН аб неабходнасці вываду расійскіх войскаў і аднаўлення міру ва Украіне. Мінск тады выказаўся супраць.
Лукашэнка на сустрэчы з Рута 10 снежня 2023 года заявіў аб неабходнасці “вызначыць напрамкі далейшага [двухбаковага] супрацоўніцтва і выйсці на нейкі канкрэтны план па гэтых напрамках”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Кеніяй устаноўленыя 17 лістапада 1993 года. У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 10,5 млн долараў. Актуальных звестак у адкрытым доступе няма: з 2022 года Белстат засакрэціў краінавую статыстыку замежнага гандлю.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


