Мінск 16:11

Вялікабрытанія працягне настойваць на неадкладным вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі — кіраўнік знешнепалітычнага ведамства

Ілюстрацыя: pixabay.com

14 снежня, Позірк. Вялікабрытанія працягне настойваць на неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх палітвязняў і захаванні правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта заявіла кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Івет Купер.

Яна вітала вызваленне новай групы палітвязняў, адзначыўшы намаганні спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Злучаных Штатаў агулам.

13 снежня пасля перамовў Коўла і Аляксандра Лукашэнкі было вызвалена і вывезена з краіны 123 палітвязні, у тым ліку 110 беларускіх грамадзян (109 — ва Украіну, адзін — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна“ Алесь Бяляцкі — у Літву). У аперацыі ўдзельнічала Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

“Позірк” вёў анлайн-рэпартаж аб гэтай падзее (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай).

Падзяліцца: