Бабарыка: Той, хто выходзіць, не павінен казаць пра ўмовы ўтрымання, бо ўнутры застаецца яшчэ шмат людзей

14 снежня, Позірк. “Скажу вялікую праўду: той, хто выходзіць, ці той, хто каментуе, не павінен казаць пра тое, як ён знаходзіўся і што ён адчуваў [у зняволенні], таму што ўнутры сістэмы застаецца яшчэ шмат людзей, якія ў залежнасці ад таго, што мы скажам, будуць атрымліваць, як правіла, мінусы, а не плюсы”, — заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта. палітвязень Віктар Бабарыка на прэс-канферэнцыі 14 снежня ў Чарнігаве (Украіна).
На просьбу пракаментаваць інфармацыю аб тым, што ў 2023 годзе ён быў шпіталізаваны са слядамі збіцця і пнеўматоракс, Бабарыка заявіў, што, у сувязі са сказаным вышэй, апублічыць “сухую праўду”.
“Так, у 2023 годзе ў рамках, я б сказаў, умоў утрымання ў мяне сталі здарацца страты прытомнасці некантралюемыя. І ў рамках адной са страт прытомнасці я ачуўся — і ў мяне было па выніку зламанае рабро, падранае лёгкае, двухбаковае запаленне лёгкіх і, па-мойму, 23 рассячэння чэрапа”, — сказаў ён.
“Я <…> кажу шчыра: я не ведаю, у выніку чаго гэта здарылася. Таму што гэта здарылася пасля таго, як я страціў прытомнасць. Казаць, гэта там я стукнуўся ці мяне збівалі, я не магу, таму што, насамрэч, у рамках несвядомага стану я не ведаю, што са мной адбывалася”, — дадаў спікер.
Бабарыка падзякаваў медыкам у Наваполацку (Віцебская вобласць) за паспяховае правядзенне аперацыі і медыцынскіх маніпуляцый.
“Потым мяне перавялі ў рэспубліканскі шпіталь у Беларусі, дзе таксама была аказана прафесійная, добрая вельмі дапамога”, — сказаў ён.
“Пасля гэтага выпадку ў мяне не было ўмоў, пры якіх адбывалася страта прытомнасці”, — удакладніў Бабарыка.
Пра тое, што ў ноч на 25 красавіка 2023 года Бабарыка даставілі калоніі № 1 (Наваполацк) у аддзяленне хірургіі мясцовай бальніцы, днём пазней паведаміла ініцыятыва “Рабочы рух“.
Аб паступленні “пацыента з прозвішчам Бабарыка 1963 года нараджэння” ў Наваполацкую гарадскую бальніцу паведаміла 27 красавіка “Позірку” крыніца, якая пажадала застацца неназванай. Паводле інфармацыі іншай крыніцы, “магчыма, у лёгкіх у Бабарыкі [была] знойдзена вада”.
У той самы дзень каманда палітыка пацвердзіла факт яго шпіталізацыі.
Лукашэнка вызваліў 123 палітзняволеных, 114 вывезена ва Украіну (анлайн-рэпартаж)
Былы палітвязень Лосік паведаміў пра здзекі з Віктара Бабарыкі ў наваполацкай калоніі
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



