Мінск 09:34

Лукашэнка вызваліў 123 палітзняволеных, 114 вывезена ва Украіну (анлайн-рэпартаж)

13–14 снежня, Позірк. “У рамках дасягнутых дамоўленасцяў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і на ягоную просьбу, у сувязі з скасаваннем незаконных санкцый супраць калійнай галіны Рэспублікі Беларусь, уведзеных адміністрацыяй папярэдняга прэзідэнта ЗША Байдэна, і ў сувязі з пераходам у практычную плоскасць працэсу скасавання іншых незаконных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь кіраўніком дзяржавы прынятая пастанова аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных паводле законаў Рэспублікі Беларусь за ўчыненне злачынстваў рознай накіраванасці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць“. Пра гэта паведаміла 13 снежня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі пасля яго перамоваў са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам.

“Позірк” адсочваў сітуацыю анлайн (больш старыя паведамленні знаходзяцца ўнізе):

14 снежня 2025 года

03:01 “Мне прынесла вялікую палёгку вызваленне Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага, Максіма Знака і больш за 100 іншых зняволеных у Беларусі, — напісаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ Ёхан Вадэфуль. — Дзякую ўраду ЗША за яго ўдзел. Урад Германіі ў апошнія гады таксама паслядоўна выступаў у абарону палітвязняў. Нашай мэтай застаецца вызваленне ўсіх, хто застаецца пад вартай з палітычных матываў”.

02:59 “Мы вітаем вызваленне больш за 100 палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага і Максіма Знака і радуемся разам з імі і іх сем’ямі. Мы дзякуем ўрад ЗША за прыкладзеныя намаганні. Мы працягваем выступаць за вызваленне ўсіх палітвязняў“, — гаворыцца ў заяве амбасады Германіі ў Мінску.

02:48 За 10 гадзін вызваленым і вывезеным з Беларусі палітвязням ахвяравана 204,6 тыс. еўра пры запыце 123 тыс.

02:08 Вярхоўны камісар Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас вітала вызваленне Алеся Бяляцкага, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака “і іншых з беларускіх турмаў“. “Я падзяляю радасць іх сем’яў і сяброў. Дзякуй ЗША за тое, што яны зрабілі гэта магчымым. Цяпер усе тыя, хто па-ранейшаму несправядліва ўтрымліваецца пад вартай, павінны быць вызваленыя“, — падкрэсліла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

01:45 Вызваленым палітвязням ахвяравана 200 тыс. еўра пры абвешчанай суме збору 123 тыс. (па 1 тыс. кожнаму).

01:16 Спіс вызваленых грамадзян Беларусі, якія были вывезеныя ва Украіну (паводле даных праекта “Хачу жыць“):

1. Абозны Павел Уладзіміравіч (24.01.1983)

2. Аверкаў Юрый Львовіч (22.08.1971)

3. Алькенава Ксенія Аляксандраўна (26.10.1986)

4. Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч (09.11.1963)

5. Бабёр Алена Віктараўна (17.09.1971)

6. Багдзей Аляксей Дзмітрыевіч (21.02.2001)

7. Бадзяка Алена Юр’еўна (27.12.1995)

8. Баркун Павел Ігаравіч (12.07.1988)

9. Бачурынская Сафія Іванаўна (08.06.1955)

10. Белановіч Дзмітрый Францавіч (12.10.1980)

11. Бераставы Вячаслаў Анатольевіч (22.01.1989)

12. Біруля Аляксандр Уладзіміравіч (01.07.1978)

13. Быкаў Аляксандр Уладзіміравіч (17.07.1979)

14. Валасач Андрэй Цімафеевіч (30.10.1969)

15. Варановіч Ігар Анатольевіч (27.06.1977)

16. Вевель Кірыл Уладзіміравіч (23.01.1984)

17. Гарох Уладзімір Уладзіміравіч (26.05.1973)

18. Гарохава Лідзія Уладзіміраўна (29.07.1994)

19. Герман Аляксей Аляксандравіч (27.06.1991)

20. Германовіч Яўген Паўлавіч (15.06.1983)

21. Гіра Віталь Віктаравіч (05.08.2004)

22. Гнаўк Алена Пятроўна (16.03.1957)

23. Грынкевіч Барыс Уладзіміравіч (24.02.1985)

24. Давыдка Наталля Анатольеўна (07.08.1966)

25. Дзясяцік Ала Мікалаеўна (21.02.1983)

26. Драбышэўскі Ігар Леанідавіч (19.02.1993)

27. Дубкоў Дзмітрый Валер’евіч (03.12.1991)

28. Елькіна Алена Аляксандраўна (04.08.1991)

29. Жукоўскі Вадзім Аляксандравіч (07.10.1987)

30. Жыльская Анастасія Валер’еўна (05.02.1991)

31. Зарэцкая Кацярына Уладзіміраўна (19.12.1978)

32. Зеляноўскі Сяргей Міхайлавіч (14.08.1973)

33. Знак Максім Аляксандравіч (04.09.1981)

34. Золатава Марына Васільеўна (06.11.1977)

35. Іванін Валерый Уладзіміравіч (25.01.1978)

36. Іванцоў Сяргей Вітальевіч (14.07.1984)

37. Іванчыкаў Генадзь Пятровіч (15.11.1973)

38. Іваньковіч Віктар Ігаравіч (27.05.1971)

39. Ільюкевіч Ігар Фёдаравіч (14.09.1970)

40. Каваленка Іван Іванавіч (24.11.1973)

41. Казлоў Алег Віктаравіч (07.04.1967)

42. Калеснікава Марыя Аляксандраўна (24.04.1982)

43. Капліч Аляксей Валер’евіч (30.03.2007)

44. Касцюк Дзмітрый Мікалаевіч (26.02.1990)

45. Качан Лілія Мікалаеўна (30.11.1983)

46. Кірыковіч Сяргей Валер’евіч (11.03.1987)

47. Кісель Ала Сяргееўна (05.02.1968)

48. Кіслоў Яўген Віктаравіч (29.08.1980)

49. Кіянічэнка Алена Іванаўна (11.03.1968)

50. Клімаў Кірыл Аляксандравіч (11.09.1984)

51. Краснагір Аляксей Рыгоравіч (15.09.1983)

52. Краўчук Аляксандр Андрэевіч (29.04.1969)

53. Кролікава Ірына Васільеўна (27.11.1962)

54. Кульша Вікторыя Аляксандраўна (26.02.1982)

55. Куніцкі Андрэй Сяргеевіч (12.08.1987)

56. Курыліна Таццяна Сяргееўна (05.06.1973)

57. Курыс Ганна Генадзьеўна (15.12.2002)

58. Лабковіч Уладзімір Мікалаевіч (22.10.1978)

59. Лазарэвіч Аляксандр Уладзіміравіч (30.03.1985)

60. Лапкоўская Крысціна Аляксандраўна (11.11.1995)

61. Ліс Мікалай Аляксандравіч (21.06.1989)

62. Малец Наталля Альбертаўна (17.10.1960)

63. Марцірасян Ерванд Цокалаковіч (03.11.1973)

64. Мека Віктар Анджэлавіч (09.12.1988)

65. Мендрык Кацярына Аляксандраўна (16.06.1998)

66. Мінчык Павел Георгіевіч (05.02.1981)

67. Міхайліна Дыяна Валянцінаўна (01.07.1996)

68. Нехвядовіч Андрэй Часлававіч (25.01.1986)

69. Панасік Валянцін Валянцінавіч (02.02.1988)

70. Папай Ганна Уладзіміраўна (20.01.1980)

71. Папковіч Ян Валер’евіч (15.07.1992)

72. Папкоў Валерый Андрэевіч (04.08.2003)

73. Парашкоў Уладзімір Валер’евіч (03.03.1986)

74. Пасюк Сяргей Аляксандравіч (06.05.1981)

75. Паўлавіцкі Сяргей Пятровіч (05.10.1979)

76. Празецкі Дзмітрый Пятровіч (26.03.1986)

77. Праташчык Карына Андрэеўна (29.07.1995)

78. Разводовский Аляксей Казіміравіч (19.02.1991)

79. Рубашэнка Юрый Анатольевіч (19.08.1979)

80. Рубец Алег Віктаравіч (16.02.2002)

81. Рудзянкоў Сяргей Мікалаевіч (04.03.1984)

82. Савіцкі Андрэй Рыгоравіч (23.09.1969)

83. Самародскі Алег Вітальевіч (19.07.1963)

84. Санкевіч Марына Фёдараўна (23.07.1994)

85. Сацюк Ігар Іванавіч (08.11.1969)

86. Сашнікава Крысціна Алегаўна (16.03.1992)

87. Севярынец Павел Канстанцінавіч (30.12.1976)

88. Селянін Андрэй Анатольевіч (01.10.1985)

89. Сенік Максім Багдановіч (02.02.1979)

90. Сідараў Мікалай Мікалаевіч (08.03.1981)

91. Сімашковіч Ігар Пятровіч (29.11.1970)

92. Снытко Мікалай Іванавіч (09.05.1979)

93. Субцельны Андрэй Віктаравіч (31.05.1997)

94. Суржык Ірына Васільеўна (05.09.1966)

95. Сяргеенка Алеся Леанідаўна (21.09.1983)

96. Тулінаў Сяргей Уладзіміравіч (19.06.1983)

97. Фядута Аляксандр Іосіфавіч (03.11.1964)

98. Цыбульскі, Уладзімір Уладзіміравіч (13.07.1970)

99. Цярэшка Аляксандр Станіслававіч (24.05.1985)

100. Шараметава Наталля Аляксандраўна (08.08.1983)

101. Шахноў Дзмітрый Алегавіч (19.09.1983)

102. Шульга Аляксандр Фёдаравіч (28.05.1984)

103. Шымко Таццяна Аляксандраўна (02.11.1971)

104. Ялчанка Дзмітрый Генадзевіч (08.02.1987)

105. Янюк Вячаслаў Аляксеевіч (01.09.1993)

106. Ясны Павел Дзмітрыевіч (27.12.1993)

107. Яхімовіч Мікіта Андрэевіч (17.05.1995)

108. Яцэнка Уладзіслаў Аляксандравіч (08.06.1998)

109. Яшкін Аляксандр Уладзіміравіч (16.03.1986)

13 снежня 2025 года

22:57 Украінскі праект “Хачу жыць” апублікаваў спіс усіх вызваленых і вывезеных з Беларусі палітвязняў (109 імёнаў): “Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы на тэрыторыі Украіны. Усе яны як свабодныя людзі паводле ўласнага жадання змогуць як застацца ва Украіне, так і ў самыя кароткія тэрміны быць перамешчаныя ў Польшчу, Літву ці іншыя еўрапейскія краіны, дзе ў многіх пражываюць іх сем’і і блізкія. Асобна падкрэсліваем, што гаворка не ідзе пра абмен на ваеннапалонных расіян і беларусаў. Расійскі бок не выконвае ў тым ліку і Стамбульскія дамоўленасці ў частцы першачарговага вяртання параненых і хворых ваеннапалонных, у сувязі з чым яны працягваюць знаходзіцца ва Украіне. Акрамя таго, Расія не праяўляе ніякай цікавасці да вяртання з палону замежных грамадзян, якія ваявалі на яе баку і трапілі ў палон“.

22:49 Прэс-мерапрыемствы з удзелам вызваленых пакуль не плануюцца. Прэс-канферэнцый дакладна не будзе 14 снежня, паведаміў Позірку галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго слоў, спачатку трэба вырашаць пытанне аб месцах далейшага пражывання вывезеных з Беларусі вязняў. Толькі Алесь Бяляцкі быў вывезены беларускімі ўладамі да літоўскай мяжы, астатнія больш чым 100 — да ўкраінскай.

22:44 Дарадцы Святланы Ціханоўскай зняпраўдзілі сцвярджэнне Анжалікі Борыс, што Анджэй Пачобут “не быў у спісе беларускай апазіцыі”. “Анджэй Пачобут быў у кожным нашым спісе, і агульных, і прафесійных. І мы, і хаўруснікі, і ЗША, а ў першую чаргу Польшча і польскі ўрад біліся за Пачобута. Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць”, — заявіў журналістам галоўны дарадца Франак Вячорка. “З’яўляючыся прадстаўніком польскай меншасці, ён не перастае быць беларускім грамадзянінам, і вядома, што ён быў у розных спісах”, — адзначыў дарадца ў дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

22:38 На дапамогу вызваленым палітвязням праз фонд салідарнасці BySol сабрана 176 тыс. еўра — на 51 тыс. больш запытанай сумы.

21:48 Былы кіраўнік Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс заявіла, што Анджэй Пачобут не быў у спісе беларускай апазіцыі, бо з’яўляецца прадстаўніком польскай меншасці: “Вельмі прашу журналістаў не спекуляваць наконт Анджэя Пачобута, я вельмі асабіста шкадую і спадзяюся на ягонае вызваленне. Анджэю ніхто ніколі не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады напісаць якія-небудзь просьбы аб памілаванні, не было і гаворкі пра яго ад’езд з Беларусі (мы з Анджэем з самага пачатку адмовіліся з’язджаць), потым ніякіх прапаноў не было, проста Анджэй не быў у спісе беларускай апазіцыі, таму што ён прадстаўнік польскай меншасці. Я вельмі радая, што людзі на волі, добрага здароўя ўсім зычу і сіл”.

21:35 Вызваленне палітвязняў пракаментаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка: “Я вельмі рады вызваленню многіх беларускіх палітычных зняволеных, якіх ведаю асабіста. Я рады вызваленню Віктара Бабарыкі. Рады бачыць на волі Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, з якімі мы былі разам у Каардынацыйнай радзе і змагаліся ў жніўні 2020 года, каб змяніць нашу краіну. Вельмі рады вызваленню Паўла Севярынца, з якім я пазнаёміўся шмат гадоў таму, а таксама вызваленню многіх іншых. Спадзяюся на хуткую сустрэчу з імі. Важна, што мы працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, за спыненне рэпрэсій у нашай краіне і за дэмакратычныя перамены ў Беларусі“.

21:26 Прадстаўніца беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне Святлана Шаціліна паведаміла, што заўтра, 14 снежня, сустрэнецца з вызваленымі. Паводле яе слоў, былыя вязні будуць праходзіць стандартныя, ужо адпрацаваныя працэдуры, якія праходзяць вернутыя з расійскага палону ўкраінскія вайскоўцы і цывільныя.

20:55 Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен вітала вызваленне палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Марыі Калеснікавай і грамадзян ЕС. “Гэта падзея павінна ўмацаваць нашу рашучасць. Рашучасць працягваць барацьбу за ўсіх зняволеных, якія засталіся за кратамі ў Беларусі, таму што ў іх хапіла смеласці казаць праўду ўладам. Барацьба за правы чалавека і справядлівасць у Беларусі павінна працягвацца. Датуль, пакуль не будуць рэалізаваныя дэмакратычныя памкненні беларускага народа”, — заявіла фон дэр Ляен.

20:41 Прэс-служба Лукашэнкі праз свой неафіцыйны тэлеграм-канал “Пул Первого“ актыўна рэкламуе інтэрв’ю, якое той даў амерыканскаму вяшчальніку Newsmax TV. Інтэрв’юерам была Грэта Ван Састэрэн, жонка Джона Коўла.

20:31 Сцвярджэнне прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант расійскаму інфармагенцтву ТАСС аб тым, што палітвязняў абмянялі на параненых жаўнераў расійскага войска і палонных беларусаў, якія ваявалі на баку РФ, не адпавядае рэчаіснасці, паведаміў “Позірку“ прадстаўнік украінскага праекта “Хачу жыць!“ (створаны для расійскіх вайскоўцаў, якія жадаюць здацца ў палон).

20:16 Украінскі праект “Хачу жыць!” для расійскіх вайскоўцаў, якія жадаюць здацца ў палон, пацвердзіў “Позірку”, што Павел Севярынец таксама знаходзіцца ва Украіне.

20:05 Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа вітаў вызваленне 123 палітвязняў: “Сярод іх ёсць мужныя змагары за дэмакратыю: Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Яны праявілі надзвычайную мужнасць. Я жадаю ім моцы, каб яны ўз’ядналіся са сваімі сем’ямі. Літва падтрымлівае іх і ўсіх, хто змагаецца за свабоду”.

19:55 Прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевюр напісаў у Х: “Мы радыя, што сярод людзей, якія сёння знаходзяць свабоду, ёсць, у прыватнасці, польскі грамадзянін і Алесь Бяляцкі. Гэта важная і добрая навіна. Разам са сваімі партнёрамі мы паслядоўна дзейнічаем у інтарэсах вызвалення Анджэя Пачобута”.

19:41 Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла расійскаму інфармагенцтву ТАСС, што памілаваныя былі адпраўленыя ва Украіну “ў абмен на параненых расіян і палонных беларусаў“.

19:33 Алесь Бяляцкі паведаміў журналістам, што не пісаў прашэнне аб памілаванні. Сёння ў 4 гадзіны раніцы яго абудзілі і загадалі збіраць рэчы. З Беларусі Бяляцкага вывезлі з завязанымі вачыма. Свой пашпарт кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” атрымаў у амерыканскай амбасадзе ў Вільнюсе.

19:29 Паводле слоў Святланы Ціханоўскай, поўны спіс вызваленых не публікуецца, бо некаторыя не хочуць публічнасці.

19:26 Святлана Ціханоўская паведаміла журналістам, што вывезеныя ва Украіну палітвязні будуць размешчаныя ў санаторыі. Пытанні далейшага размяшчэння пачнуць абмяркоўваць заўтра, 14 снежня, з улікам пажаданняў вызваленых. Месцы размяшчэння ў Літве і Польшчы гатовыя, сказала дэмлідар.

19:24 Генеральны сакратар Савета Еўропы Ален Берсэ вітаў вызваленне Алеся Бяляцкага і Марыі Калеснікавай: “Абодва яны былі актыўнымі абаронцамі правоў чалавека і дэмакратыі ў сваёй краіне. Савет Еўропы працягне супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі”.

19:22 Каментар прэзідэнта Еўрапейскага парламента Раберты Метсола: “Вітаю вызваленне шэрагу палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку лаўрэатаў прэміі Сахарава Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага, таксама лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Яны так шмат перажылі. Жадаю ім моцы, каб яны змаглі ўз’яднацца са сваімі сем’ямі і любімымі. Еўрапарламент працягне дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі, уключаючы журналіста Анджэя Пачобута, якога мы будзем ушаноўваць прэміяй Сахарава ў Страсбургу ў гэты аўторак. Звяртаюся да тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі: мы на вас не забудземся“.

19:21 Прэзідэнт ПАСЕ Тэадорас Русопулас вітаў вызваленне палітвязняў, згадаўшы імёны Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага. “Гэта сапраўды цудоўная навіна ў канцы года, поўнага выпрабаванняў і праблем!” — напісаў Русопулас.

19:20 Грамадзяне за некалькі гадзін сабралі ўсю суму для вызваленых палітвязняў — 123 тыс. еўра (па 1 тыс. на кожнага).

19:04 Галоўны рэдактар разгромленага беларускімі ўладамі партала tut.by Марына Золатава заявіла ўкраінскаму праекту“ хачу жыць“, што ўдзячная за намаганні па яе датэрміновым вызваленні, што адбыла 4,5 года замест 12: “Кожны дзень у няволі — гэта вельмі цяжка”. Золатавай, паводле яе, “вельмі, вельмі сумна” ад таго, што ў няволі яшчэ шмат людзей, у тым ліку пажылых, якія пакутуюць на розныя захворванні.

19:00 Праваабарончы цэнтр “Вясна” пакуль не пацвярджае вызваленне намесніка старшыні арганізацыі Валянціна Стэфановіча.

18:51 Cярод вызваленых Аляксандр Фядута.

18:50 Яшчэ з заяваў Святланы Ціханоўскай каля амбасады ЗША ў Вільнюсе: “Мы бачым, што Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў, каб даць зразумець, што ён усё кантралюе. І тут, у Літве, [вызваленых] чакалі, і наша інфраструктура была падрыхтаваная. Цяпер усе разумеюць, што лагістыку трэба перарабляць і з польскім бокам, і з украінцамі, і з амерыканцамі, вядома, якія гэта ўсё каардынуюць. Ну, гэта такія дадатковыя цяжкасці. <…> Сюды прыедуць 7 замежнікаў і Алесь Бяляцкі”.

18:40 Для вызваленых сабрана 100 тыс. еўра.

18:39 Анджэй Пачобут не быў уключаны ў спіс вызваленых.

18:30 Святлана Ціханоўская пракаментавала журналістам, якія сабраліся ля амбасады ЗША ў Вільнюсе, вызваленне групы палітвязняў: “Для Лукашэнкі важна працягваць камунікацыю з прэзідэнтам Трампам. <…> Мы разумеем, як цяжка камунікаваць з рэжымам. Ён хоча ўсё, мала што аддаючы ўзамен. Кожны чалавек уяўляе для нас каштоўнасць. Мы рады бачыць на свабодзе і Машу [Калеснікаву], і Віктара Дзмітрыевіча [Бабарыку], і Максіма [Знака]. Гэта незабыўныя пачуцці. Заўсёды памятаем пра астатніх. І гэта, вядома, не канец перамоўнага працэсу. <…> Зараз прыедзе амерыканская дэлегацыя, атрымаем спіс [вызваленых] і перададзім яго на экстраную лінію, каб можна было атрымаць інфармацыю. На жаль, Анджэя Пачобута няма ў спісе. Мы яго вельмі чакалі. Думаю, што польскі бок расчараваны такім ходам падзей. Мы ведаем, як працуе Лукашэнка. Ён пакідае людзей [за кратамі], каб ціснуць на нашых суседзяў. <…> Калі б Статкевіч быў [у спісе], мы б ужо ведалі пра гэта”.

18:22 Для вызваленых сабрана 87 тыс. са 123 тыс. еўра.

18:04 Сын Віктара Бабарыкі Эдуард не ўключаны ў спіс вызваленых.

18:03 Алесь Бяляцкі вывезены ў Літву.

17:59 Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі паведаміў журналістам, якія сабраліся ля амбасады ЗША ў Вільнюсе, што ўсе вызваленыя знаходзяцца ў бяспецы. “Мы цяпер абмяркоўваем пэўныя лагістычныя моманты і дамо больш падрабязную інфармацыю пазней“, — сказаў Кучынскі.

17:55 Украінскі праект для расійскіх вайскоўцаў “Хачу жыць“ (адзіны цэнтр прыёму зваротаў па здачы ў палон) называе некаторыя прозвішчы вызваленых: Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Марына Санкевіч, Павел Севярынец, Марына Золатава, Сафія Бачурынская, Уладзіслаў Яцэнка, Сяргей Іванцоў, Наталля Малец.

17:45 З паведамлення ГУВ МА Украіны: “Як следства папярэдніх дамоўленасцяў і выніковых перамоваў з беларускім бокам, на запыт і пры садзейнічанні амерыканскіх партнёраў і працы Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіне перададзена 114 грамадзянскіх асоб, сярод іх — украінцы, якія ўтрымліваліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.

17:40 Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла аб перадачы Беларуссю 114 грамадзянскіх асоб.мяркуючы па відэакадрах, яны знаходзяцца ва ўкраінскім пункце пропуску Новыя Ярылавічы (з беларускага боку Новая Гута). Праз гэты пункт Расія і Украіна звычайна праводзяць абмен ваеннапалоннымі і ўзятымі ў палон грамадзянскімі асобамі.

17:35 Пацвярджаецца вызваленне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака.

17.15 Праваабарончы цэнтр “Вясна“ паведаміў пра пачатак працы гарачай лініі “па пытаннях вызваленых палітвязняў”.

17:12 Усе вызваленыя ўжо вывезеныя з Беларусі, паведаміў журналістам дарадца Святланы Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

17:08 У амбасадзе ЗША ў Вільнюсе чакаюць амерыканскую дэлегацыю, якая вяла перамовы ў Менску.

17:07 Да амбасады ЗША ў Вільнюсе прыйшла сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч. Яна заявіла журналістам, што лічыць зняцце санкцый справядлівым коштам: “Нішто не вартае жыцця людзей у турме“.

17:03 Вызваленне групы палітвязняў пракаментаваў аналітык, аўтар “Позірку“ Аляксандр Фрыдман: “За скасаванне амерыканскіх санкцый супраць калійнай індустрыі Лукашэнка пагадзіўся адпусціць 123 палітвязні, сярод якіх Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі — мабыць, самыя вядомыя вязні Беларусі ў свеце. І гэта цудоўная навіна. Канфігурацыя ўгоды, як і перспектывы для калійнай галіны, пакуль канчаткова невядомыя, але відавочна, што Лукашэнку ўдалося навязаць амерыканцам свае правілы — шэраг асобных дамоўленасцяў замест адной вялікай угоды. Далейшыя кантакты з Трампам для яго, аднак, настолькі важныя, што ён скідае свае асноўныя козыры ўжо на гэтым прамежкавым этапе“.

17:01 Паводле звестак Позірку, найбліжэйшым часам вызваленых павінны даставіць у Вільнюс. Чуткі, што частку вызваленых вывезуць у Польшчу, пакуль не пацвярджаюцца.

17:00 Паведамляецца аб вызваленні Віктара Бабарыкі і Максіма Знака. Прадстаўнік каманды Бабарыкі Іван Краўцоў заявіў, што абодва ў спісе, але іх вызваленне не пацверджанае.

16:57 Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе аб вызваленні сваіх кіраўнікоў Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, а таксама Рамана Галузы (Беларусь/Польшча), Наканісі Масатосі (Японія), Іллі Князева (Беларусь), Наталлі Бельскай (Беларусь/ЗША), Вячаслава Папшо (Беларусь).

16:50 Фонд салідарнасці BySol паведаміў пра пачатак экстраннага збору ў падтрымку вызваленых палітвязняў: “Мэта — сабраць 123 тыс. еўра з разліку па 1 тыс. еўра для кожнага“.

16:42 Сярод вызваленых пяць грамадзян Украіны, вынікае з паведамлення прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага: “Кіраўнік ГУВ (галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны. — “Позірк”.) Кірыл Буданаў далажыў аб дэталях падрыхтоўкі спецыяльнага мерапрыемства для вызвалення грамадзянскіх асоб, якія знаходзіліся ў Беларусі. Дзякуючы актыўнай ролі Злучаных Штатаў і супрацоўніцтву нашых выведак цяпер вяртаюцца на свабоду больш за сотню людзей, у прыватнасці пяць украінцаў. Дапамагаем нашым амерыканскім партнёрам, каб была адпаведная дапамога Украіны. Пры неабходнасці задзейнічаюцца таксама спецыяльныя службы нашых суседзяў у Еўропе”.

16:34 Паведамляецца аб вызваленні лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

16:32 Паведамляецца аб вызваленні Марыі Калеснікавай, з ёй паразмаўляла па тэлефоне сястра Таццяна Хоміч. Калеснікава ўжо вывезеная з Беларусі.

16:23 Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі абвясціла аб памілаванні ім 123 чалавек. Поўны тэкст паведамлення: “У рамках дасягнутых дамоўленасцяў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і на яго просьбу, у сувязі з адменай незаконных санкцый супраць калійнай галіны Рэспублікі Беларусь, уведзеных адміністрацыяй папярэдняга прэзідэнта ЗША Байдэна, і ў сувязі з пераходам у практычную плоскасць працэсу адмены іншых незаконных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных паводле законаў Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне злачынстваў рознай накіраванасці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць. Дадзены жэст таксама ажыццёўлены ў сувязі з просьбамі іншых кіраўнікоў дзяржаў і зыходзячы з гуманітарных прынцыпаў і агульначалавечых і сямейных каштоўнасцяў. Ён накіраваны на паскарэнне пазітыўнай дынамікі развіцця ўзаемаадносін з краінамі — партнёрамі Рэспублікі Беларусь і ў інтарэсах стабілізацыі сітуацыі ў еўрапейскім рэгіёне агулам. Усяго за апошні час з улікам рашэнняў, прынятых прэзідэнтам Беларусі ў канцы лістапада, агульная колькасць памілаваных асоб складае 156 чалавек. Сярод іх — грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі“.

Чакаецца, што вызваленыя традыцыйна будуць вывезеныя (магчыма, ужо вывезеныя) за межы Беларусі.

Падзяліцца: