У Барысаве 27 дашкольнікаў шпіталізавана з атручваннем

3 чэрвеня, Позірк. 27 дзяцей дашкольнага ўзросту з млоснасцю і ванітамі дастаўлена ўвечары 2 чэрвеня ў інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (Мінская вобласць), на наступны дзень па меддапамогу звярнуўся яшчэ адзін пацыент з падобнымі сімптомамі, паведамляюць дзяржСМІ.
Паводле слоў галоўнага ўрача бальніцы Аляксандра Дразда, самаадчуванне дзяцей паляпшаецца, але яны працягнуць лячыцца ў стацыянары.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці Аляксандр Тарасенка сцвярджае, што сітуацыя стабільная, а дзеці знаходзяцца ў здавальняючым стане.
Падкрэсліваецца, што спецыялісты занальнага і абласнога цэнтраў з вечара 2 чэрвеня працуюць у Барысаве, каб “мінімізаваць рызыку распаўсюджвання вострых кішэчных інфекцый сярод насельніцтва“.
Дзе і чым атруціліся дзеці, не паведамляецца.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

