Хрэнін заявіў пра верагодны напад “калектыўнага Захаду” на Беларусь і Расію

3 чэрвеня, Позірк. Пра “вельмі небяспечнае ўзмацненне негатыўных тэндэнцый” ва Усходняй Еўропе заявіў кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы 3 чэрвеня ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Паводле слоў Хрэніна, якога цытуе прэс-служба Мінабароны, адзначаецца “поўная адсутнасць зацікаўленасці ў краін калектыўнага Захаду ў пабудове шматпалярнага свету, заснаванага на прынцыпах уліку інтарэсаў іншых дзяржаў і непадзельнасці бяспекі”.
Ён падкрэсліў, што Мінск “неаднаразова інфармаваў саюзнікаў па АДКБ аб маштабным перааснашчэнні еўрапейскіх армій, нарошчванні магчымасцяў па перакідцы кааліцыйных войскаў на ўсходнюю мяжу НАТО, падтрымцы перадавой ваеннай прысутнасці ў Польшчы і краінах Балтыі”.
Хрэнін сцвярджае, што толькі на тэрыторыі вышэйназваных дзяржаў “размешчана каля 21 тыс. вайскоўцаў, якія былі задзейнічаныя ў аперацыях Узброеных сіл ЗША і аб’яднаных узброеных сіл НАТО па ўзмацненні ўсходняга флангу альянсу”.
У рамках праводзімых “шматлікіх мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі” войскі дзяржаў НАТО працягваюць “адпрацоўваць увесь спектр пытанняў: ад перакідання на ўсходні фланг да непасрэднага вядзення наступальных аперацый створанымі групоўкамі супраць Расіі і Беларусі”, сказаў чыноўнік.
“Штогадовыя сукупныя ваенныя выдаткі дзяржаў — членаў НАТО дасягнулі рэкорднай сумы, якая складае больш за 1,6 трлн долараў, і працягваюць павялічвацца. Заходнімі палітычнымі элітамі і звязанымі з імі абароннымі карпарацыямі менавіта вайна разглядаецца як залог ўнутранай кансалідацыі і ўстойлівага прыбытку. Гэта значыць, што яны не адмовяцца ад гэтай формы вырашэння міждзяржаўных супярэчнасцяў”, — дадаў Хрэнін.
“Не выпадкова пасыл аб неабходнасці ўжо ў бліжэйшай перспектыве быць у гатоўнасці да ваеннага канфлікту з нашым саюзнікам па АДКБ, Расійскай Федэрацыяй, лёг у аснову дактрынальных дакументаў у сферы бяспекі, абароны і знешняй палітыкі, прынятых у ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Францыі і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаў”, — заявіў міністр абароны.
“Такім чынам“, адзначыў ён, верагоднасць “развязвання ваеннага канфлікту” супраць Беларусі і РФ сёння “гранічна высокая” — “як і магчымасць яго наступнай трансфармацыі з рэгіянальнага ў глабальны”.
Аляксандр Лукашэнка і чыноўнікі, якія знаходзяцца ў яго падначаленні, рэгулярна абвінавачваюць заходнія краіны ў агрэсіўных намерах адносна Беларусі. Абарончыя мерапрыемствы суседніх краін ЕС, якія асцерагаюцца нападу з боку РФ (у тым ліку праз беларускую тэрыторыю), улады ў Мінску выдаюць за падрыхтоўку такой агрэсіі. Пры гэтым з лютага 2022 года рэжым Лукашэнкі актыўна падтрымлівае Расію ў яе поўнамаштабнай захопніцкай вайне супраць Украіны — найбуйнейшай у Еўропе пасля Другой сусветнай.

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаНа мінулым тыдні Мінск наведаў кіраўнік французскай выведкі Нікаля Лернер — крыніца “Позірку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка91% экспарту прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" прыпадае на Расію, геаграфія паставак скарачаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурсы куплі і продажу наяўнага долара ў траўні прадэманстравалі рознанакіраваную дынаміку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


