Рассельгаснагляд не ўпусціў з Беларусі полацкае масла і італьянскія кармы для жывёл
3 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні 2 чэрвеня на мяжы з Беларуссю аўтамабіляў, якія перавозілі масла і італьянскія кармы для жывёл, паведаміла 3 чэрвеня Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
У першым выпадку супрацоўнікамі ведамства затрыманы аўтамабіль, які перавозіў з Беларусі ў РФ каля 2 тон масла.
Паведамляецца, што “ў адпаведнасці з маркіроўкай, якая была на ўпакоўцы, прадукцыя была вырабленая ААТ “Полацкі малочны камбінат” (Віцебская вобласць). Аднак, як адзначаецца, “таварна-суправаджальныя і ветэрынарныя дакументы на яе адсутнічаюць“, перавозчык “не змог назваць інспектарам ведамства ні адпраўніка, ні атрымальніка масла“.
“Пры аглядзе транспартнага сродку ўстаноўлена, што груз перавозіўся з грубымі парушэннямі ўстаноўленых санітарных нормаў“, — паведамляе Рассельгаснагляд.
Адзначаецца, што цяпер “працягваецца расследаванне прычын і абставінаў, якія садзейнічалі парушэнню правілаў перамяшчэння прадукцыі, якая падлягае дзяржаўнаму ветэрынарнаму кантролю“. Узоры масла накіраваныя для лабараторнага даследавання, па выніках якога будзе прынятае рашэнне аб далейшым лёсе грузу.
У другім выпадку паведамляецца аб затрыманні “беларускіх аўтамашын, якія перавозілі з Беларусі Расію каля 6 тон фасаваных кармоў для непрадуктыўных жывёл італьянскай вытворчасці“.
Транспартныя сродкі рухаліся па маршруце, “абыходзячы афіцыйныя пункты ўвозу імпартных грузаў”, гаворыцца ў рэлізе.
“Пры ажыццяўленні кантролю было ўстаноўлена, што ветэрынарныя і таварна-суправаджальныя дакументы на кармы адсутнічаюць. Кіроўцы не змаглі даць інспектарам нагляднага ведамства інфармацыю аб адпраўніку і атрымальніку гэтай прадукцыі“, — адзначае ведамства.
Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Як і ў выпадку з маслам, канчатковае рашэнне ў дачыненні да прадукцыі будзе прынятае пасля лабараторнай экспертызы.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



