Сутыкненне з аўтобусам у Мінску — пацярпелі фельчары і кіроўца хуткай дапамогі

17 снежня, Позірк. Тры чалавекі пацярпелі ў выніку сутыкнення ранкам 17 снежня ў Мінску аўтамабіля хуткай дапамогі маркі “Сітраен” і аўтобуса МАЗ, вынікае з інфармацыі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Аварыя адбылася на праспекце Дзяржынскага, паблізу да будынка № 56 па вул. Гурскага. Аўтамабіль хуткай дапамогі і аўтобус ехалі ў адным кірунку. Паводле папярэдняй інфармацыі, сутыкненне адбылося з тае прычыны, што кіроўца хуткай не датрымліваўся бяспечнай дыстанцыі.
“Кіроўца і два фельчары аўтамабіля “Сітраен” дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На момант сутыкнення транспартаванне пацыента не ажыццяўлялася”, — заявіла ДАІ.
Служба нагадала, што кіроўца “абавязаны датрымлівацца такой дыстанцыі да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, якая дазволіла б пазбегнуць сутыкнення ў выпадку экстранага тармажэння або прыпынення”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


