Расія трымае ў Беларусі некалькі тысяч вайскоўцаў, а не больш за 300 тыс. — Мінабароны Літвы

17 снежня, Позірк. Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы зняпраўдзіла інфармацыю пра тое, што Расія трымае ў Беларусі сотні тысяч вайскоўцаў.
“У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя, апублікаваная замежнымі СМІ, пра тое, што ў Беларусі нібыта размешчана больш за 300 тыс. расійскіх вайскоўцаў, гатовых у любы момант напасці на НАТО, — гаворыцца ў заяве ведамства. — Другі дэпартамент аператыўных службаў [Літоўскай арміі] паведамляе, што распаўсюджаная інфармацыя пра нібыта вялікі кантынгент расійскіх войскаў у Беларусі не адпавядае рэчаіснасці”.
“Цяпер у Расіі ў Беларусі некалькі тысяч вайскоўцаў, але ў неманеўраных падраздзяленнях. У найбліжэйшы час Расія не мае сіл для маштабнага разгортвання войскаў у Беларусі, паколькі ўсе намаганні сканцэнтраваныя на працягу ваеннай агрэсіі супраць Украіны”, — падкрэсліла Мінабароны Літвы.
Інфармацыю пра тое, што ў Беларусі размешчана 360 тыс. баяздольных расійскіх вайскоўцаў 16 снежня распаўсюдзілі нямецкія СМІ са спасылкай на палкоўніка Бундэсвера ў адстаўцы, федэральнага парламентарыя ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, эксперта па знешняй палітыцы ў парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС Родэрыха Кізеветэра.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



