Непагадзь парушыла электразабеспячэнне паселішчаў у Мінскай вобласці

20 снежня, Позірк. Пагаршэнне ўмоў надвор’я прывяло да парушэнняў электразабеспячэння ў Мінскай вобласці, паведаміла ўвечары 20 снежня ўнітарнае прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Арганізацыя адзначыла, што “густы туман, галалёд, рэзкае пахаладанне пры высокай вільготнасці прывялі да абледзянення дрэў”. “Гэта выклікала падзенне галін на лініі электраперадачы, што стала прычынай частковага адключэння электразабеспячэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
На 20:10 брыгады адмыслоўцаў аднаўлялі падачу электрычнасці ў чатырох населеных пунктах вобласці.
Заяўлена, што энергетыкі “перайшлі ў рэжым падвышанай гатоўнасці, каб аператыўна выпраўляць парушэнні, што ўзнікаюць”.
“Мінскэнерга” заклікала не падыходзіць бліжэй, чым на 8 метраў, да абарваных правадоў ліній электраперадачы. У выпадку выяўлення такіх трэба неадкладна паведамляць па кароткім нумары аварыйнай службы (115).
“Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, магчымае далейшае пагаршэнне ўмоў надвор’я. Энергетыкі РУП “Мінскэнерга” робяць усе неабходныя захады для аператыўнага рэагавання на выклікі, што ўзнікаюць. Спецыялісты працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, каб мінімізаваць наступствы непагадзі для спажыўцоў”, — адзначыла арганізацыя.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


