Ціханоўская і Латушка выказалі спачуванні блізкім Мікіты Мелказёрава

21 снежня, Позірк. Спачуванні родным і блізкім журналіста Мікіты Мелказёрава выказала ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Немагчыма паверыць. Здаецца, быццам такога проста не магло здарыцца”, — напісала палітык.
Паводле яе слоў, журналіст “умеў рабіць рэдкую рэч — даваць чалавеку прастору быць сабой”.
“Яго праца стала важнай часткай беларускай медыйнай прасторы. І заўсёды ёй застанецца”, — адзначыла Ціханоўская.
Смерць журналіста — “вялікая страта для беларусаў”, дадала яна.
Спачуванні родным і блізкім Мелказёрава выказаў таксама намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Мікіта быў выбітным, таленавітым журналістам і па-сапраўднаму светлай асобай. Ён быў чалавекам вялікай душы і шчырым патрыётам Беларусі. Нам будзе вельмі не хапаць яго голасу, святла і нязломнай веры ў лепшую будучыню нашай краіны”, — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.
Мелказёраў памёр у ноч на 21 снежня. Яму было 37 гадоў.
На пляцоўцы Buymeacoffee адкрыты збор сродкаў для блізкіх памерлага журналіста.
Мікіта Мелказёраў пражываў у Варшаве, быў стваральнікам і вядучым ютуб-праекта “Жыццё-маліна”. Таксама вёў праект у “Ютубе” “Загляне сонца”. Супрацоўнічаў з тэлеканалам”Белсат”.
У Польшчу эміграваў пасля падзей 2020 года пад пагрозай палітычнага пераследу. У Беларусі працаваў у газеце “Всё о футболе”, на парталах Onliner.by і “Трыбуна”.
Сёлета ў траўні Міністэрства ўнутраных спраў прызнала медыяпраект “Жыццё-маліна” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


