Мінск 16:12

Арт. 411 КК можа выракчы асуджаных на пажыццёвае зняволенне — былыя вязні

22 снежня, Позірк. Пра небяспеку практыкі прымянення арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) заявілі на прэс-канферэнцыі 22 снежня ў Вільнюсе былыя палітвязні, вызваленыя і высланыя з Беларусі каля тыдня таму.

На думку аднаго з вызваленых, каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча, характар ​​гэтага артыкула фактычна дазваляе выракчы асуджанага на пажыццёвае зняволенне.

На патэнцыйна бясконцае прымяненне гэтага артыкула, які дазваляе дадаваць асуджанаму тэрмін знаходжання ў няволі, звярнуў увагу таксама член незалежнага прафсаюза на “Гродна Азоце” Максім Сенік.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: