У Расію не прапусцілі чарговую партыю беларускай бульбы

22 снежня, Позірк. Аб спыненні ўвозу 21 тоны бульбы з Беларусі паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Як адзначаецца, 19 снежня ў пункце пропуску Чырвоны Камень (Злынкаўскі раён Бранскай вобласці) падчас фітасанітарнага кантролю транспартнага сродку (мяркуючы па нумарах — з Гомельскай вобласці) было ўстаноўлена, што бульба прызначалася атрымальніку ў Санкт-Пецярбургу. Пры гэтым груз суправаджаўся несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам, які “павінен быў пацвердзіць яго паходжанне, бяспеку ў фітасанітарных адносінах і адпаведнасць усім гэтым патрабаванням”.
“У выніку ўпраўленнем Рассельгаснагляду ўвоз гэтага грузу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі быў забаронены. Прадукцыя вернутая адпраўніку. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці”, — адзначаецца ў рэлізе.
Рассельгаснагляд рэгулярна вяртае ў Беларусь прадукцыю без адпаведных дакументаў. У прыватнасці, аб аналагічным выпадку на тым жа пункце пропуску паведамлялася ў верасні. Тады з парушэннем правілаў у Расію спрабавалі ўвезці 22 тоны беларускай бульбы.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

