Сур’ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН
23 снежня, Позірк. Пры цяперашніх фінансавых паказчыках беларускай турыстычнай сферы “складана чакаць сур’ёзнага прытоку інвестыцый або стварэння значнага аб’ёму новых працоўных месцаў”. Такое меркаванне выказала старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Таццяна Верамейчык у артыкуле для часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, “Белдзяржстрах”).
“Нягледзячы на рост колькасці турыстаў і выручкі ад надання паслуг, узровень даходаў не адпавядае бягучым патрэбам і ўмовам функцыянавання галіны“, — гаворыцца ў публікацыі.
На думку аўтара, “дысбалансы здольныя негатыўна ўплываць на ўстойлівасць і развіццё індустрыі гасціннасці, патрабуючы ўдасканалення эканамічных механізмаў і ўкаранення эфектыўных стратэгій”.
Пры гэтым у артыкуле ўтрымліваюцца і супрацьлеглыя высновы. Верамейчык сцвярджае, што “пры правільным дзяржаўным рэгуляванні ў турызме назіраецца прыкметнае паляпшэнне сітуацыі”. “Іншая справа, — працягвае яна, — што яго патэнцыял пакуль не раскрыты напоўніцу“.
Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

