У Бранскую вобласць з пачатку года не прапусцілі больш за 28 тон жывёлагадоўчай прадукцыі з Беларусі

26 снежня, Позірк. З пачатку гэтага года з Бранскай вобласці (РФ) у Беларусь вернута больш за 28 тон жывёлагадоўчай прадукцыі, якая перамяшчалася без неабходных дакументаў, у тым ліку ў абыход афіцыйных пунктаў ветэрынарнага кантролю. Пра гэта паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
У рэлізе апісаны чарговы выпадак: 23 снежня ў рэгіён не прапусцілі з Беларусі каля 3 т мясной і малочнай прадукцыі, якая перавозілася ў трох мікрааўтобусах у абыход афіцыйных ветэрынарных пастоў і без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадуктаў.
“Акрамя таго, грузы перавозіліся ў нездавальняючых санітарных умовах, навалам у багажніках і грузавых адсеках аўтамабіляў, не прызначаных для транспарціроўкі харчовых прадуктаў, без ажыццяўлення кантролю устаноўленых вытворцамі тэмпературных рэжымаў перавозкі”, — адзначае ведамства.
Паведамляецца, што “рух аўтамабіляў прыпынены”, “вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя <…> да адміністрацыйнай адказнасці”.
Расія не прапусціла ў Беларусь больш за 250 кг чырвонай ікры
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



