be
Arrow
Мінск 17:49

Адзін чалавек загінуў, 10 шпіталізавана ў выніку ДТЗ з удзелам аўтобуса Брэст — Масква (абноўлена)

27 снежня, Позірк. 53-гадовая жанчына загінула, 10 чалавек шпіталізавана ў выніку аварыі, у якую трапіў пасажырскі аўтобус Брэст — Масква.

Паводле інфармацыі МУС, ДТЗ здарылася 27 снежня каля 02:40 у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. 43-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню, аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што пацярпелыя былі дастаўленыя ў Талачынскую цэнтральную раённую лякарню (трое) і Аршанскую гарадскую лякарню № 1 (дзесяць). Дастаўленыя ў талачынскую лякарню пасля агляду “адпраўленыя на амбулаторнае лячэнне“. У аршанскай лякарні чатыры чалавекі змешчана ў хірургічнае аддзяленне, пяць — у траўматалагічнае, адзін — у рэанімацыю.

Абнаўленне.

Паводле даных амбасады РФ у Мінску, у ДТЗ пацярпелі пяцёра расійскіх грамадзян. Ім аказваецца медыцынская дапамога ў бальніцы ў Оршы.

У рэлізе дыпмісіі пазначана, што загінулая жанчына — грамадзянка Беларусі.

Падзяліцца: