35-гадовы пешаход загінуў пад коламі аўтобуса ў Лунінецкім раёне

26 снежня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лунінецкім раёне паведамляе УУС Брэсцкай вобласці.
ДТЗ здарылася 26 снежня каля 05:05 у аграгарадку Вялікія Чучавічы.
Адзначаецца, што 68-гадовы кіроўца аўтобуса “МАЗ” “здзейсніў наезд на 35-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі і не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі”.
Пешаход загінуў.
У першапачатковым рэлізе сцвярджалася, што загінулы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, але затым гэтая інфармацыя была выдаленая.
Паведамляецца, што ў пешахода ўзятая кроў на аналіз. “Следствам будзе дадзеная прававая ацэнка”, — гаворыцца ў выпраўленым паведамленні.
“Каб не падвяргаць небяспецы сваё жыццё і здароўе, пешаходам варта кіравацца асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на дарогах: перасякаць праезную частку строга ва ўстаноўленых для гэтага месцах; выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці; не выходзіць на праезную частку ў нецвярозым стане”, — заявілі ва УУС.
Як раней паведамляў Следчы камітэт, у першай палове 2025 года ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці дарожна‑транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх людзей, аднак узрасла колькасць загінулых. Значны рост колькасці ДТЗ назіраецца ў Гомельскай вобласці, загінулых — у Мінску, параненых — у Мінскай вобласці. Дакладныя лічбы не называліся.
Начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў 21 кастрычніка паведаміў, што ў 2024 годзе ў ДТЗ загінула 434 чалавекі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



