Нацбанк вызначыў паніжаныя значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на студзень 2026 года

30 снежня, Позірк. Нацыянальны банк з 1 студзеня 2026 года мяняе пералік фінансавых інструментаў, на падставе якіх вызначаюцца значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР).
У параўнанні з лістападам — снежнем пашыраецца пералік дэпазітных інструментаў — за кошт новых тэрміновых безотзывных банкаўскіх укладаў фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за 3 гады, РВСР па якіх вызначаныя на ўзроўні 15,62% гадавых.
Значэнні РВСР па астатніх інструментах стануць ніжэйшымі, чым у акрэслены перыяд канца 2025 года:
- па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад 1 да 3 гадоў — 14,82% гадавых (было 15,64%; -0,82 працэнтнага пункта);
- для новых крэдытаў, выдадзеных фізічным асобам (за выключэннем ільготных), — 18,92% (19,1%; -0,18 п.п.);
- для новых крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), — 13,06% (13,13%; -0,07 п.п.);
- для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), — 11,8% (12%; -0,2 п.п.).
Сістэму мер макрапрудэнцыйнага характару, скіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, што генеруецца бізнес-мадэлямі банкаў з падвышаным рызыка-апетытам, Нацбанк увёў 1 сакавіка 2019 года.
У яе аснове ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, што рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца падвышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фармавання адмысловых рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фармавання фонду абавязковых рэзерваў.
У якасці індыкатара, які паказвае на падвышаны ўзровень рызыкі бізнес-мадэляў, якія рэалізуюць банкі, выкарыстоўваецца перавышэнне вызначаных працэнтных ставак па новых укладах, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі РВСР. У аснове алгарытму разліку індыкатара ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі ўзятых у разлік працэнтных ставак.
Рэгулятар 25 чэрвеня падвысіў стаўку рэфінансавання з 9,5% да 9,75% гадавых. Гэтае рашэнне старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык назваў “эканамічна абгрунтаванай, але моцна запозненай мерай”.
На яго думку, рашэнне Нацбанка “адпавядае існай сітуацыі ў эканоміцы, у прыватнасці, яе перагрэву, інфляцыйнаму ціску”, але яно “мелася прымацца яшчэ ў другой палове 2023 года”.
Эксперт звярнуў увагу на нязначнасць змены стаўкі, адзначыўшы, што такое падвышэнне “носіць абсалютна сімвалічны характар”, бо з улікам інфляцыі стаўка ў рэальным выражэнні “нават знізілася”.



- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства