Міліцыя і ўнутраныя войскі перад святамі пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы — МУС

31 снежня, Позірк. Асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы, паведаміла 31 снежня Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, павялічаная “шчыльнасць нарадаў” на вуліцах, узмоцнены кантроль “за станам правапарадку паблізу начных клубаў, дыскатэк, а таксама іншых месцаў правядзення навагодніх карпаратыўных мерапрыемстваў”.
Сілавікі, падкрэслівае МУС, будуць кантраляваць абстаноўку “у тым ліку з выкарыстаннем сістэм відэаназірання”. Усе месцы святкавання і прылеглая да іх тэрыторыя “абследуюцца на прадмет адпаведнасці крытэрыям бяспекі”.
Міністэрства таксама паведаміла, што ў месцах асноўных масавых гулянняў з’явяцца кантрольна-прапускныя пункты, дзе грамадзян будуць надглядаць з дапамогай ручных і стацыянарных металадэтэктараў.
22 снежня начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Купчэня паведамляў, што папярэднія гады “ніякіх сур’ёзных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у перыяд правядзення калядных і навагодніх святаў не рэгістравалася”.

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка