Міліцыя адсправаздачылася пра выяўленне самавольнай здабычы пяску на суму больш за 2 млн рублёў

5 студзеня, Позірк. Пра выяўленне супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС Мінскага аблвыканкама “фактаў самавольнай здабычы карысных выкапняў” паведаміла 5 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, “48-гадовы кіраўнік прыватнай арганізацыі разам са сваім 39-гадовым намеснікам, а таксама 64-гадовым галоўным аграномам прадпрыемства арганізавалі незаконную здабычу пяску на землях сельгаспрызначэння”. Сцвярджаецца, што вывазам займалася “фірма, якая спецыялізуецца на дастаўцы матэрыялаў да аб’ектаў, што будуюцца на тэрыторыі Мінска”.
“Службовыя асобы самавольна здабылі больш за 11 тысяч тон карысных выкапняў”, — гаворыцца ў паведамленні. Паводле даных МУС, “за паўгода злачыннай дзейнасці” дзяржаве нанесеная шкода на суму звыш 2 млн рублёў.
“Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за парушэнне правілаў аховы нетраў. Фігуранты затрыманыя, на іх маёмасць накладзены арышт”, — паведаміла міністэрства.
Даведка “Позірку”. Згодна з артыкулам 271 Крымінальнага кодэкса, парушэнне правілаў аховы нетраў, якое прывяло да наўмыснага або з неасцярожнасці нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Асабліва буйным памерам шкоды прызнаецца памер на суму, якая ў тысячу і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, вызначаны на дзень здзяйснення злачынства (у 2025 годзе складала 42 рублі).
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску і Мінскім раёне не выяўлена фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



