Золатавалютныя рэзервы Беларусі за год павялічыліся ў 1,6 раза (дапоўнена)

6 студзеня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2026 года склалі 14 млрд 425,9 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
За снежань золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 526,2 млн долараў (+3,8%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 7 млрд 471 млн долараў (+214,1 млн за месяц; +3%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 414 млн (+15,1 млн.; +1,1%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 540,7 млн (+296,9 млн; +5,7%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня 2025-га рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за 12 месяцаў яны выраслі на 5 млрд 503,3 млн, або ў 1,6 раза.
“Патрошку пускаць у абарот” ЗВР і “дзейнічаць па-гаспадарску” прапанаваў кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 16 кастрычніка 2025 года.
“Тое, што валюты больш з’яўляецца, гэта добра, — адзначыў палітык. — Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запасу столькі, колькі нам трэба”.
З верасня 2025 года ЗВР Беларусі “пакрываюць трохмесячны аб’ём імпарту”, заяўляў раней Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР). Такім чынам, адзначалі аналітыкі, іх аб’ём “адпавядае міжнароднаму крытэрыю бяспекі”.
Напрыканцы траўня 2025-га Галоўчанка назваў “чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання” адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў. “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”, — заявіў ён.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


