У Расію не прапусцілі 24 каровы з Беларусі

6 студзеня, Позірк. Пра тое, што на расійскую тэрыторыю не прапушчана 24 галавы буйной рагатай жывёлы, паведаміла прэс-служба Упраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.
Грузавы аўтамабіль быў затрыманы 30 снежня 2025 года ў Краснагорскім раёне (Бранская вобласць РФ) пры “руху з боку Беларусі, абыходзячы афіцыйныя ветэрынарныя пасты”.
Пры наступным надглядзе ў пункце пропуску Чырвоны Камень (Злынкаўскі раён той жа вобласці) было высветлена, што ў перавозчыка “адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць клінічнае здароўе і эпізаатычны дабрабыт мясцовасці вывазу жывёлы”.
Уладальнік прадставіў таварасуправаджальныя дакументы, паводле якіх “жывёлы нібыта прызначаліся для ўнутрыбеларускіх перавозак з Гродзенскай вобласці ў Гомельскую”.
Пасля разбіральніцтва статак вернуты на беларускую тэрыторыю.
Вінаватыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Раней Рассельгаснагляд паведамляў, што ад пачатку 2025 года (на 26 снежня) з Бранскай вобласці ў Беларусь было вернута больш за 28 тон жывёлагадоўчай прадукцыі, якая перамяшчалася без неабходных дакументаў, у тым ліку абыходзячы афіцыйныя пункты ветэрынарнага кантролю.
Расія не прапусціла ў Беларусь больш за 250 кг чырвонай ікры
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка



