Белгідрамет папярэдзіў пра моцны снегапад і завіруху 8–9 студзеня

7 студзеня, Позірк. Неспрыяльныя ўмовы надвор’я складуцца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні, папярэджвае Белгідрамет.
Паводле інфармацыі метэацэнтра, удзень 8 студзеня на паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца моцны снег, завіруха, на дарогах — снежныя заносы. Прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 метраў на секунду.
Такія ж з’явы чакаюцца 9 студзеня на большай частцы краіны. Разам з тым уначы месцамі парывы ветру могуць дасягаць 24 м/с, а на паўднёвым усходзе Беларусі “месцамі вельмі моцны снег”.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, спасылаючыся на даныя Белгідрамета, паведаміла, што 8–9 студзеня дзённая тэмпература паветра ў Брэсцкай вобласці складзе 3–9 градусаў марозу (начная — 4–11 градусаў), Мінскай — 4–13 (6–14), Магілёўскай — 5–10 (6–12), Брэсцкай — 5–12 (6–14), Гродзенскай — 5–13 (6–15), Віцебскай — 5–14 (7–16). У Мінску чакаецца 6–11 градусаў марозу ўдзень і 8–12 уначы.
МНС папярэдзіла, што наступствамі з’яў надвор’я ў найбліжэйшыя дні могуць стаць падзенне дрэў; парушэнне электразабеспячэння; абрыў ліній сувязі і электраперадачы; абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў і збудаванняў; траўматызм; зніжэнне бачнасці і ўскладненне руху транспарту; павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ.
Жыхарам краіны рэкамендавана ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце; на вуліцы абыходзіць “хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам”, сцерагчыся “частак канструкцый і прадметаў, што навіслі на будынках, абарваных правадоў ліній электраперадачы, разбітага шкла ды іншых крыніц небяспекі”, перасоўвацца “асцярожна, не спяшаючыся, наступаючы на ўсю падэшву”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



