За суткі праз непагадзь электразабеспячэнне парушалася ў 251 населеным пункце — Мінэнерга

9 студзеня, Позірк. У 251 населеным пункце парушалася электразабеспячэнне за мінулыя суткі, паведамляе Міністэрства энергетыкі.
Адзначаецца, што было абясточана 997 трансфарматарных падстанцый, 30 ферм, 6 кацельняў.
“Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях. Моцны снегапад, завіруха і шквалісты вецер, парывы якога дасягалі 15–20 м/с, ноччу месцамі да 24 м/с, прывялі да падзення дрэў і галін на лініі электраперадачы, іх абрыву”, — гаворыцца ў паведамленні.
У Віцебскай вобласці больш за ўсё праз непагадзь пацярпеў Полацкі раён, у Мінскай — Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, у Гомельскай — Рэчыцкі і Жлобінскі.
“У ліквідацыі наступстваў цыклона было задзейнічана 76 аварыйных брыгад і 69 адзінак тэхнікі”, — адзначылі ў ведамстве.
Паводле даных на 7.00, аднаўленчыя работы працягваліся ў 44 населеных пунктах.
Мінэнерга звяртае ўвагу, што 9 студзеня ў Беларусі захоўваюцца складаныя ўмовы надвор’я: днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца моцны снег з парывістым ветрам да 15–20 м/с, на дарогах снежныя заносы.
“Энергазабеспячальныя арганізацыі ва ўзаемадзеянні са службамі МНС, мясцовымі органамі ўлады вядуць бесперапынны маніторынг метэаралагічнай абстаноўкі. Мабілізаваныя неабходныя сілы і сродкі для аператыўнай ліквідацыі тэхналагічных парушэнняў ва ўмовах непагадзі”, — запэўнівае міністэрства.
Падкрэсліваецца, што ў Мінэнерга арганізаваны штаб для “кантролю сітуацыі і прыняцця дадатковых мер для хутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння”.
Як раней паведамляў “Позірк”, напярэдадні вечарам у Мінску праз моцны снег была парушаная праца грамадскага транспарту. Прадпрыемства “Мінсктранс” апублікавала каля 20 паведамленняў аб спыненні і/або змене маршрутаў у розных раёнах сталіцы.
Паводле даных МНС, дапамога супрацоўнікаў ведамства спатрэбілася ва ўсіх абласцях краіны, акрамя Віцебскай.
На 9 студзеня штармавое папярэджанне (чырвоны ўзровень небяспекі) абвешчана на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


