З 2022 года ўзровень радыяцыі ўздоўж мяжы з Украінай вымяраецца кожныя тры гадзіны з паведамленнем дзяржорганам — Белгідрамет
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 13 студзеня 2026 года ў 16:06
13 студзеня, Позірк. У сувязі з вайной узровень радыяцыі ўздоўж мяжы з Украінай вымяраецца кожныя тры гадзіны з паведамленнем дзяржорганам, вынікае з выказванняў намесніка начальніка Белгідрамета Аляксандра Трусава на прэс-канферэнцыі 12 студзеня.
“Праз тое, што ў нас ваенна-палітычная абстаноўка вакол Рэспублікі Беларусь, яна з’яўляецца нестабільнай, таму ў нас з 2022 года прыведзены 14 пунктаў назірання ў пачашчаны рэжым працы, і з перыядычнасцю тры гадзіны адбываецца вымярэнне ў прыгранічных раёнах. Гэта Брэсцкая і Гомельская вобласці. Вымярэнне магутнасці дозы гама-выпраменьвання і адпаведна забеспячэнне гэтай інфармацыяй усіх неабходных рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання“, — сказаў Трусаў.
“Што тычыцца своечасовай гатоўнасці да рэагавання на магчымыя пагрозы ядзерных і радыяцыйных аварый, у нас штодня дзяжурныя змены праводзяць прагназаванне розных аварый вакол Рэспублікі Беларусь з пункту гледжання трэніроўкі персаналу і забеспячэння неабходнай інфармацыяй на выпадак дадзеных аварый рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання“, — заявіў прадстаўнік Белгідрамета.
Паводле яго слоў, на працягу ўсяго 2025 года радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі, уключаючы рэгіёны, прылеглыя да Украіны, заставалася стабільнай, магутнасць дозы гама-выпраменьвання “адпавядала ўстаноўленым шматгадовым значэнням“.
Агулам у краіне функцыянуе 120 пунктаў радыяцыйнага маніторынгу, паведаміў начальнік профільнай службы Белгідрамета Алег Дзюбайла. Паводле яго слоў, выканана больш за 21 тыс. вымярэнняў.
24 лютага 2022 году Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, у тым ліку з беларускай тэрыторыі. У першы дзень акупацыйныя войскі занялі Чарнобыльскую АЭС і зону адчужэння. Пасля ўварвання Дзяржаўная інспекцыя ядзернага рэгулявання Украіны зафіксавала значнае павелічэнне ўзроўню гама-выпраменьвання, выкліканае перамяшчэннем ваеннай тэхнікі. МАГАТЭ перастала атрымліваць даныя сістэм кантролю бяспекі на ЧАЭС. Станцыя была абясточаная і функцыянавала дзякуючы рэзервовым генератарам. 17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь бясплатна пастаўляе электрычнасць для сілкавання аб’ектаў станцыі.
31 сакавіка расійская армія пакінула гэтую тэрыторыю. Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, была знішчаная альбо выкрадзеная значная частка матэрыяльна-тэхнічнай базы ЧАЭС. Сігналы датчыкаў, устаноўленых на абсталяванні, сведчылі аб яго знаходжанні ў Беларусі.
У ноч на 14 лютага 2025 года расійскі дрон урэзаўся ў саркафаг, збудаваны над разбураным у 1986 годзе рэактарам. Ліквідацыя наступстваў атакі завяршылася 7 сакавіка.
1 кастрычніка 2025 года расійская армія атакавала падстанцыю ў Славуцічы, у выніку, паводле інфармацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, ЧАЭС была абясточаная цягам трох гадзін.
За 60 км ад мяжы з Беларуссю функцыянуе Ровенская АЭС. Тэрыторыя вакол яе цярпела ад абстрэлаў. 1 ліпеня 2023 года на гэтай станцыі Зяленскі правёў выязное пасяджэнне стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, былі абмеркаваныя пытанні абароны паўночных абласцей Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



