У 2026 годзе Германія працягне па дыпламатычных каналах дамагацца ад беларускага рэжыму змены палітыкі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 14 студзеня 2026 года ў 16:15

14 студзеня, Позірк. У 2026 годзе на ўзроўні Еўрасаюза Германія працягне моцны ціск на рэжым у Мінску, заявілі “Позірку“ ў МЗС ФРГ у адказ на просьбу падзяліцца планамі дзеянняў на беларускім кірунку.
“Зняцце санкцый ЕС магчымае толькі пасля фундаментальнай змены палітыкі ў Беларусі. Мы працягнем дамагацца гэтага па адпаведных дыпламатычных каналах з прадстаўнікамі беларускага кіраўніцтва”, — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
Германія па-ранейшаму будзе адстойваць ідэю свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, якая “падтрымліваецца шырокай большасцю беларускага грамадства”. “З гэтай мэтай мы будзем падтрымліваць кантакты з ключавымі прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў у выгнанні і надаваць ім падтрымку ў іх намаганнях. Мы таксама працягнем падтрымліваць свабоду СМІ”, — падкрэслілі ў МЗС.
Ведамства вітала працэс вызвалення палітвязняў, апошняе з якіх адбылося ў снежні 2025 года. “Тым не менш колькасць палітвязняў, [датэрміновае] вызваленне якіх пачалося ў ліпені 2024 года, практычна не змянілася праз шматлікія [новыя] арышты. У цяперашні час каля 1.100 чалавек (1.120 на 14 студзеня. — “Позірк“.) незаконна ўтрымліваецца ў турмах”, — гаворыцца ў адказе.
Германія занепакоеная “часцяком катастрафічнымі” ўмовамі ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, і гэта тычыцца таксама мэдычнага забеспячэння. “Фізічныя і псіхалагічныя катаванні ў дачыненні да палітвязняў сталі звычайнай з’явай. Мы працягваем патрабаваць ад беларускага кіраўніцтва вызвалення ўсіх палітвязняў”, — заявіла знешнепалітычнае ведамства ФРГ.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



