У аўтамабілі, які прыбыў з ЗША, мытнікі знайшлі янота

14 студзеня, Позірк. Аб выяўленні “незвычайнага пасажыра” ў адным з аўтамабіляў, якія прыбылі з ЗША, паведаміў 14 студзеня Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Гаворка аб яноце, знойдзеным супрацоўнікамі гродзенскай мытні і прадпрыемства “Белмытнясэрвіс” у аўтамабілі, які перамяшчаўся ў марскім кантэйнеры.
Мяркуецца, што жывёла “забралася ў кантэйнер яшчэ на этапе пагрузкі і паспяхова пераадолела доўгі шлях праз акіян”.
Паведамляецца, што ў ведамасны пункт мытнага афармлення “Каменны Лог-ТЛЦ” (мяжа з Літвой) былі “аператыўна выкліканыя профільныя спецыялісты, да прыбыцця якіх мытнікі і работнікі прадпрыемства забяспечвалі яноту неабходныя ўмовы чакання”.
Жывёла накіраваная на каранцін у Ашмянскую раённую ветэрынарную станцыю (Гродзенская вобласць), дзе будзе знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў.
Адзначаецца, што па завяршэнні каранцінных мерапрыемстваў янота перададуць Налібоцкую пушчу (размешчаная на тэрыторыі Гродзенскай і Мінскай абласцей. — “Позірк”.) альбо ў Гродзенскі заапарк.
Рашэнне будзе прынятае “з улікам стану жывёлы і ветэрынарных заключэнняў”, гаворыцца ў паведамленні.

- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

