ЕАБР дэталізаваў умовы, пры якіх апраўдаецца яго прагноз па росце ВУП Беларусі на 1,8% у 2026 годзе

15 студзеня, Позірк. Працяг росту эканомікі Беларусі ў 2026 годзе “за кошт унутранага попыту на фоне высокага росту заробкаў і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў пры падтрымцы дзяржавы” прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Згодна з макраэканамічным прагнозам банка, валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2026 года зможа вырасці на 1,8% пры ўмове захавання павышанага росту даходаў насельніцтва, захадаў урада па стымуляванні інвестыцый, пашырэння ІТ-сектара і стрыманага знешняга попыту на беларускую прадукцыю.
Эксперты таксама лічаць, што гадавая інфляцыя захаваецца на ўзроўні 6,9% (“каля абноўленай мэты”) на фоне высокай спажывецкай актыўнасці, зніжэння курсу нацыянальнай валюты, імпарту цэнавага ціску з Расіі і выкарыстання прудэнцыйных захадаў Нацыянальнага банка для ахаладжэння спажывання.
У ЕАБР лічаць, што для падтрымання эканамічнага росту і стабілізацыі інфляцыі стаўка рэфінансавання ў Беларусі захаваецца “прыкладна на ўзроўні 9,75%”.
Сярэднегадавы курс долара, на думку аналітыкаў, складзе 3,32 рубля за долар ва ўмовах захавання чыстага продажу валюты насельніцтвам, пашырэння імпарту, паслаблення валюты ключавога гандлёвага партнёра — Расіі, а таксама росту экспарту паслуг.
Аляксандр Лукашэнка лтась 3 лістапада зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год. Згодна з імі, валавы ўнутраны прадукт мае павялічыцца на 2,8%, інвестыцыі за кошт усіх крыніц фінансавання — на 3,1%, экспарт тавараў і паслуг — на 3,7% (з пераважным нарошчваннем яго фізічных аб’ёмаў), рэальныя грашовыя даходы насельніцтва — на 4,8%. Інфляцыя мае скласці не больш за 7%, міжнародныя рэзервовыя актывы — не менш за 9,2 млрд долараў.
Летась 22 снежня аналітыкі ЕАБР спрагназавалі павелічэнне ВУП Беларусі ў 2026 годзе на 1,8% “па меры рэалізацыі запланаваных урадам 600 праектаў і паскарэння росту эканомікі Расіі”.
Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен быў скласці 4,1%.
19 снежня, прадстаўляючы на Усебеларускім народным сходзе Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады, прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын заявіў, што ВУП плануецца павялічыць за гэты перыяд на 15,8%.
“На фоне геапалітычнай нестабільнасці і запаволення тэмпаў сусветнай эканомікі чаканы рост нашай эканомікі складзе не менш як 3% на год, — удакладніў чыноўнік. — Варта адзначыць, што гэта задача з’яўляецца даволі напружанай. Для параўнання: рост ВУП за цяперашнюю пяцігодку ацэньваецца на ўзроўні 7%”.


- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

