Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Марыяй Калеснікавай (абноўлена)

15 студзеня, Позірк. Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер у сваёй рэзідэнцыі ў палацы Бельвю 15 студзеня сустрэўся з былой беларускай палітзняволенай Марыяй Калеснікавай.
Падчас гутаркі Штайнмаер заявіў, што з вялікай палёгкай і радасцю ўспрыняў вестку аб вызваленні Калеснікавай. У сваю чаргу яна нагадала, што ў Беларусі яшчэ шмат палітвязняў, і выказала надзею на працяг пасрэдніцкіх намаганняў для іх вызвалення, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
“Выдатна зноў бачыць вас на волі і цяпер зноў здаровай”, — сказаў Штайнмаер, звяртаючыся да Калеснікавай. Паводле слоў прэзідэнта, цяпер цяжкі перыяд мінуў і яна знаходзіцца ў бяспецы.
Калеснікава распісалася пад тэкстам пра сустрэчу ў гасцявой кнізе.
13 снежня 2025 года 43-гадовая Калеснікава была вызваленая пасля перамоваў з ЗША разам са 122 іншымі палітычнымі зняволенымі. Беларускія ўлады вывезлі іх ва Украіну, пасля яны змаглі з’ехаць у краіны ЕС. Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку афіцыйна прыняла Германія.
Калеснікава з 2007 года да 2020-га пражывала ў ФРГ.
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года была спікерам і кіраўніком выбарчага штаба былога старшыні праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі. Пасля яго затрымання далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай і стала адным з прадстаўнікоў аб’яднанага штаба разам з Веранікай Цапкала, жонкай яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы.
6 верасня 2021 года Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі.
У лістападзе 2022 года Калеснікаву экстранна прааперавалі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, куды даставілі ў цяжкім стане. У палітзняволенай дыягнаставалі перытаніт (запаленне брушыны), які стаў ускладненнем прабадной язвы. Тады ж яна бачылася з бацькам — ён наведваў яе ў медчастцы. Іх наступная сустрэча адбылася толькі 12 лістапада 2024 года. З-за інфармацыйнай блакады (рэжым інкамунікада) звестак пра стан Калеснікавай не было больш за паўтара гады.
* Выкарыстаны відэазапіс DW
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


