Ціханоўская правядзе шэраг палітычных сустрэч у швейцарскім Давосе

16 студзеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на наступным тыдні выступіць на Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе (19–23 студзеня), а таксама правядзе шэраг палітычных сустрэч.
Паводле інфармацыі з яе тэлеграм-канала, у цэнтры ўвагі будуць пытанні палітзняволеных, спынення рэпрэсій у Беларусі, шляхоў выхаду з палітычнага крызісу.
“Для мяне важна, каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў не прыраўноўвалі да рэжыму”, — заявіла Ціханоўская.
Выступаючы на форуме ў Давосе год таму, палітык заявіла, што сусветныя лідары часам “недаацэньваюць значэнне свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў пытаннях бяспекі”.
Паводле яе слоў, некаторыя людзі “не разглядаюць сітуацыю ў Беларусі і Украіне як адзінае цэлае, але гэта так”. Расія, адзначыла яна, не бачыць ні ва Украіне, ані ў Беларусі краіны, якія “могуць самі абіраць сваю будучыню”.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года ВРП у гадавым вымярэнні вырас толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзесяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


