ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% — Белстат (дапоўнена)

19 студзеня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў 2025 годзе павялічыўся на 1,3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт пасля першай адзнакі паказчыка.
Паводле даных ведамства, аб’ём ВУП у наяўных коштах склаў 286,7 млрд рублёў.
У студзені 2025 года ВУП павялічыўся на 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — на 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — на 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — на 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — на 1,3% (155,2 млрд), студзені — жніўні — на 1,6% (180,1 млрд), студзені — верасні — на 1,6% (206,8 млрд), студзені — кастрычніку — на 1,5% (234,6 млрд), студзені — лістападзе — на 1,3% (258 млрд).
Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі па выніках 2025 года “дасягне гістарычнага максімуму”, перавысіўшы 90 млрд долараў. Такія папярэднія звесткі прадстаўляў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв’ю часопісу “Эканоміка Беларусі”.
Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен быў скласці 4,1%.
Такім чынам, дасягнуты вынік на 2,8 працэнтнага пункта ніжэйшы за запланаваны.
Міжнародны валютны фонд (МВФ) у кастрычніцкім аглядзе пагоршыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2025 годзе. На думку аналітыкаў, валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2025 года вырасце на 2,1%, 2026-га — на 1,4%.
Раней Сусветны банк панізіў на 0,3% свой прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2025 годзе — да 1,9% (у чэрвеньскім аглядзе прагноз быў вышэйшы — +2,2%).
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця летась у верасні таксама пагоршыў свой папярэдні (травеньскі) прагноз — да 1,7% на 2025-ы і да 2,3% — на 2026-ы.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназаваў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным у красавіку 2025-га.
Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023 — 3,9%, 2022 — ВУП знізіўся на 4,7%, 2021 — вырас на 2,3%, 2020 — скараціўся на 0,9%.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца на 2,8%.
Вынікі-2025 са Львом Львоўскім. 1. Урад прызвычаіўся да поспехаў адміністрацыйна-каманднай сістэмы
Вынікі-2025 са Львом Львоўскім. 2. "Далёкая дуга" пакуль не апраўдвае чаканняў
Вынікі-2025 са Львом Львоўскім. 3. Прызначэнне Галоўчанкі кіраўніком Нацбанка — зашквар года
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



