Мінск 10:04

За тры тыдні студзеня на пажарах загінуў 91 чалавек — у гадавым вымярэнні смяротнасць вырасла ўдвая

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

22 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 21 студзеня да 6:00 22 студзеня 2026 года) на пажарах у Беларусі загінула шэсць чалавек, сведчаць аператыўныя даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Па дзве ахвяры агню зарэгістравана ў Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць), Любані (Мінская вобласць) і Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць).

Ад пачатку 2026 года на пажарах загінуў 91 чалавек — у 2,02 разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд, калі было зафіксавана 45 смерцяў.

Колькасць пажараў у гадавым вымярэнні вырасла ў 1,96 раза (з 351 за тры тыдні студзеня 2025-га да 689 за той жа перыяд 2026-га), траўмаваных на іх — у 1,66 раза (з 29 да 48), выратаваных — у 1,52 раза (з 29 да 44).

Падзяліцца: