Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які пашырае практыку дактыласкапавання

21 студзеня, Позірк. Праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі” ўхвалены 21 студзеня Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, паведамляе яго прэс-служба.
13 студзеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні гэты законапраект, які сярод іншага прадугледжвае абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі пасажыраў аўтатранспартам, бязвыплатна перадаваць звесткі аб пасажырах у інфармацыйныя сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый.
Замацоўваецца абавязак праходзіць абавязковую дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю для дадатковых катэгорый замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і грамадзян Беларусі.
Органы пагранічнай службы атрымліваюць паўнамоцтвы на абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю “ў прадугледжаных заканадаўчымі актамі выпадках”. У памежнікаў таксама з’яўляецца магчымасць перадаваць Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз атрыманую дактыласкапічную інфармацыю — у тым парадку, які камітэты сумесна вызначаць.
Пагранічнікам і мытнікам пры памежным кантролі даецца права праводзіць асабісты дагляд грамадзян і рэчаў, якія пры іх знаходзяцца, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў.
Удакладняецца парадак доступу “зацікаўленых дзяржорганаў” да інфармацыйных рэсурсаў з дактыласкапічнай інфармацыяй.
Законапраект прадугледжвае скасаванне выдачы спецдазволу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Беларусі, для “ажыццяўлення імі разавай рэалізацыі тавараў на рынках і ў іншых устаноўленых месцах”.
У першым чытанні законапраект прыняты 5 лістапада 2025 года.
У Палату прадстаўнікоў дакумент унесены 10 верасня, 30 ліпеня дакумент абмяркоўваўся на пасяджэнні экспертнага савета пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі НС Наталлі Качанавай.
Цяпер пад абавязковае дактыласкапіяванне ў Беларусі трапляюць вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, асуджаныя, затрыманыя і арыштаваныя асобы, якія дэпартаваныя або маюць быць высланыя, без вестак зніклыя (з ініцыятывы сваякоў), асобы, якія праходзяць вайсковую або альтэрнатыўную службу, некаторыя катэгорыі дзяржслужбоўцаў з доступам да дзяржаўнай таямніцы.
Пры гэтым пасля тэракту ў менскім метро 11 красавіка 2011 года адбіткі пальцаў бралі фактычна ва ўсіх мужчын краіны, нягледзячы на тое, што нормы заканадаўства гэтага не прадугледжвалі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
