Мінск 15:30

Магілёўскаму прадпрымальніку пагражае да сямі гадоў зняволення за нявыплату 210 тыс. рублёў падаткаў — МУС

25 студзеня, Позірк. Аб затрыманні ў Магілёве за нявыплату падаткаў 24-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Сцвярджаецца, што ІП “выкарыстаў у раздробным гандлі незарэгістраванае касавае абсталяванне і ўносіў у падатковыя дэкларацыі загадзя ілжывыя звесткі”.

“У выніку махінацый малады чалавек недаплаціў у дзяржказну амаль 210 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Распачатая крымінальная справа. Заяўляецца, што фігуранту пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца: