Літва не прапускае грузавікі праз пункт Мядзінінкай да вечара 24 студзеня — Дзяржпагранкамітэт Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"
24 студзеня, Позірк. Праз праблемы ў працы праграмнага абсталявання мытных баз Літва прыпыніла ўезд фур праз пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
“Папярэдне, рух адновіцца не раней за 20:00, — гаворыцца ў паведамленні. — Афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў працягваецца ў штатным рэжыме”.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендаваў грузаперавозчыкам “улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву” і сачыць за абстаноўкай перад беларускімі пунктамі пропуску на інфармацыйным партале ведамства.
Стужка навін
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і Латушка падзякавалі ЗША за вызваленне палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

