У рамках праверкі мехбрыгада была прыведзеная ў баявую гатоўнасць у абыход міністра абароны — Вальфовіч

24 студзеня, Позірк. У рамках праверкі Узброеных сіл механізаванае злучэнне напярэдадні было прыведзенае ў баявую гатоўнасць у абыход міністра абароны, вынікае з заявы дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча.
“Хацелася б акцэнтаваць увагу, што гэтая праверка праходзіць па-асабліваму — выпрацаваная новая сістэма, — заявіў чыноўнік, відэакаментарый якога апублікавала прэс-служба ваеннага ведамства. — Прэзідэнтам краіны прынятае рашэнне — наўпрост, абыходзячы Міністэрства абароны, абыходзячы міністра абароны, было ўручанае распараджэнне праз дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі камандзіру механізаванай брыгады на прывядзенне вайсковай часці ў баявую гатоўнасць”.
“Галоўнакамандуючы кожны дзень трымае на асабістым кантролі парадак правядзення гэтай праверкі, заслухоўвае дзяржаўнага сакратара пра асаблівасці, пра тое, як асабовы склад дае рады атрыманым задачам, дае адпаведныя ўказанні, таму міністр абароны ніяк не можа паўплываць на гэты ход праверкі. Натуральна, [ён] адсочвае гэтыя мерапрыемствы”, — дадаў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка “на самым жорсткім кантролі трымае ход праверкі”, таму што “ваенна-палітычная абстаноўка і ўсё, што складаецца сёння ў свеце, вызначаюць асаблівыя патрабаванні да баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей, да пастаяннай гатоўнасці і здольнасці выканаць адпаведныя задачы па абароне Рэспублікі Беларусь”.
Паводле інфармацыі Мінабароны, 23 студзеня адзін з механізаваных батальёнаў здзейсніў марш — больш за 50 кіламетраў па перасечанай мясцовасці — “ва ўмовах прымянення дыверсійна-выведніцкіх груп праціўніка”.
Чарговая раптоўная праверка Узброеных сіл пачалася 16 студзеня. Тады Вальфовіч паведаміў, што яна “будзе насіць комплексны характар і складацца з некалькіх этапаў”. Чыноўнік падкрэсліў, што праверка праводзіцца ў тым ліку з “улікам досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі” (так расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады ўлады называюць расійскую агрэсію ва Украіне) і “яго ўкаранення ў войскі”.
Паводле слоў Вальфовіча, Лукашэнка “асабіста будзе браць удзел у ходзе гэтай праверкі, але якія часткі і ў які час, ён вызначыць сам”.
Папярэдняя “раптоўная праверка” УС праводзілася ў кастрычніку 2025 года.
Рэжым Лукашэнкі практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (апрача ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


