За тры кварталы МАРГ праверыў інтэрнэт-рэсурсы 107 дамінантаў — выяўлена ўсяго чатыры парушэнні

15 кастрычніка, Позірк. Інтэрнэт-рэсурсы 107 дамінантаў праверылі за студзень — верасень 2026 года работнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Па выніках праверак было выяўлена ўсяго чатыры парушэнні, паведамляе прэс-служба ведамства.
У асноўным, як адзначаецца, парушэнні тычыліся заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і гандлі, у тым ліку ў частцы “дыстанцыйнага гандлю праз інтэрнэт-краму без уключэння звестак пра яе ў Гандлёвы рэестр”.
Па выніках трэцяга квартала ў дзеяннях кампаніі “Гермес А”, якая займае дамінуючае становішча на рынку сапрапелевага лячэбнага бруду, былі выяўленыя “прыкметы парушэння заканадаўства аб рэкламе”. На сайце не было пацвярджэння таго, што тавары, якія вырабляе і прадае “Гермес А”, маюць перавагі перад аналагамі.
МАРГ выдаў рэкамендацыі — кампанія іх выканала.
Раней МАРГ паведамляў, што ў першым паўгоддзі быў прааналізаваны стан канкурэнцыі на 22 таварных рынках. У выніку ў Дзяржаўны рэестр дамінуючых суб’ектаў уключана 115 суб’ектаў, выключана — 85. У Дзяржрэестр суб’ектаў натуральных манаполій уключаны адзін суб’ект, выключана — два.
9 ліпеня паведамлялася, што тры дзяржаўныя кампаніі ўключаныя МАРГ у рэестр суб’ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках. Гаворка ішла пра “Беларускую нацыянальную перастраховачную арганізацыю”, “Белдзяржстрах” і “Белэксімгарант”. Заснавальнікам усіх трох ёсць Савет міністраў.
Для гэтых арганізацый была распрацаваная інструкцыя, “якая забяспечвае празрыстасць парадку вызначэння і выкарыстання тарыфаў на <…> паслугі”.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа дзесяць месяцаў у Беларусі выяўленыя 784 выпадкі ВІЧ-інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


