МУС спыніла вываз у “суседнюю краіну” 17 тон каляровых металаў

15 кастрычніка, Позірк. Пра спыненне вывазу з Беларусі больш за 17 тон лому каляровых металаў коштам больш за 45 тыс. рублёў паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Партыю металу была знойдзена ў грузавіку “Мерседэс”, спыненым у Аршанскім раёне (Віцебская вобласць). За рулём аўтамабіля знаходзіўся 45-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Паведамляецца, што лом быў замаскаваны пластыкавымі кантэйнерамі, суправаджальных дакументаў на груз у кіроўцы не было.
Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына “незаконна скупляў” металалом у Беларусі для наступнага продажу ў “суседняй краіне” (традыцыйна ў зводках МУС пад такой назвай фігуруе Расія, Аршанскі раён знаходзіцца недалёка ад мяжы з РФ. — “Позірк“.).
У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за “незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць”. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4,5 тыс. рублёў) з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



