У Пінскім раёне знік 15-гадовы падлетак, які сышоў з дому 23 студзеня

25 студзеня, Позірк. Аб знікненні 15-гадовага жыхара вёскі Парахонск Пінскага раёна Багдана Юнчыка паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Адзначаецца, што 23 студзеня каля 21:00 ён сышоў з дому, з тых часоў яго месцазнаходжанне невядомае.
Пошукі працягваюцца, гаворыцца ў паведамленні. “У аперацыі задзейнічана вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі з усёй Брэсцкай вобласці, МНС, супрацоўнікі пагранічнай службы, валанцёры, а таксама мясцовае насельніцтва, прымяняюцца спецыяльная тэхніка, дроны, квадрацыклы. Адпрацоўваюцца розныя версіі”, — паведамляе УУС.
Прыкметы падлетка: на выгляд 15 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 160–165 см, валасы кароткія, чорныя.
Быў апрануты: джынсы шэрага колеру, куртка колеру хакі, шапка шэрая вязаная, берцы чорнага колеру.
“Просім грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, паведаміць па тэлефонах +375 44 769 18 08, +375 44 711 68 85, альбо 102”, — гаворыцца ў рэлізе.
8 лістапада 2025 года ў Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) знік 14-гадовы Максім Зяньковіч. 13 лістапада яго цела было знойдзена. Прычынай гібелі падлетка стала “асфіксія ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленні”, паведаміў дзень праз Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка


