Мінск 12:28

Лукашэнка мае намер наведаць саміт БРІКС у Індыі

Ілюстрацыйнае фота: Anuj Parkr / unsplash.com

26 студзеня, Позірк. Саміт БРІКС, які пройдзе ў 2026 годзе ў Індыі, мае намер наведаць Аляксандр Лукашэнка, вынікае з віншавання, накіраванага палітыкам на адрас індыйскага прэм’ер-міністра Нарэндры Модзі з нагоды Дня рэспублікі.

У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, Лукашэнка выказаў спадзеў на сустрэчу з Модзі ў рамках будучага сходу лідараў краін — удзельніц згаданай інтэграцыйнай адукацыі.

На думку палітыка, Індыя, якая цяпер выконвае функцыі старшыні ў БРІКС, “робіць унёсак ва ўмацаванне шматпалярнага і справядлівага свету”.

“Беларусь ганарыцца даўнімі дружалюбнымі стасункамі з Індыяй, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, нашая супраца, заснаваная на даверы і ўзаемнай падтрымцы, працягвае паслядоўна развівацца і напаўняцца новым практычным зместам. Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы напоўніцу рэалізуем значны патэнцыял кааперацыі ў прамысловасці, цыфравізацыі, сельскай гаспадарцы і бяспецы”.

Лукашэнка ўдзельнічаў у саміце БРІКС у кастрычніку 2024 года ў расійскай Казані, а ўжо ў лістападзе краіна афіцыйна атрымала статус партнёра арганізацыі.

У жніўні 2023 года ў мерапрыемствах саміту аб’яднання ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ўдзельнічаў Сяргей Алейнік, які на той час займаў пасаду міністра замежных спраў; у ліпені 2025-га ў Бразіліі — цяперашні кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў.

Лукашэнка настойліва запрашае ў Беларусь прэм'ер-міністра Індыі

4 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 4 лістапада ў Мінску з амбасадарам Індыі Асокам Кумарам, чарговы раз запрасіў у Беларусь індыйскага прэм'ер-міністра Нарэндру Модзі. "Былі б радыя вітаць у Беларусі прэм'ер-міністра Модзі. Мы заўсёды гатовыя яго прымаць, чакаем яго ў …
Падзяліцца: