Мінск 15:16

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

26 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 студзеня 2026 года.

Курс долара вырас да 2,8451 рубля (+0,04%; +0,0011), юаня — да 4,0819 за 10 (+0,13%; +0,0055), расійскага рубля — да 3,7456 за 100 (+0,12%; +0,0045).

Еўра патаннеў да 3,381 (-0,29%; -0,01).

На мінулым працоўным тыдні (19–23 студзеня) каціроўка долара знізілася на 1,93% (з 2,9001 да 2,844), юаня — на 1,81% (з 4,1516 да 4,0764 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,63% (з 3,7176 да 3,7411 за 100).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: