Галалёд пашкодзіў тралейбусныя лініі ў розных раёнах Мінска

27 студзеня, Позірк. Галалёд пашкодзіў тралейбусныя лініі ў розных раёнах Мінска ўвечары 27 студзеня.
Прадпрыемства “Мінсктранс” выпусціла паўтара дзясятка папярэджанняў аб спыненні руху на праспектах Дзяржынскага, Пушкіна, Незалежнасці, Любімава, вуліцах Каліноўскага, Гінтаўта, Філімонава, Чкалава, Багдановіча, Кальварыйскай, Казінца, Маскоўскай, Чыгуначнай і інш. Спыненне руху склала ад 10 хвілін да 1 гадзіны 39 хвілін. Чарговае паведамленне было апублікавана за паўгадзіны да паўночы.
Прычынай стаў дождж пры мінусовай тэмпературы.
Белгідрамет распаўсюдзіў штармавое папярэджанне аб галалёдзе ў многіх раёнах краіны на 26, 27 і 28 студзеня.
29 студзеня пачнецца пахаладанне. У ноч на 30 студзеня сіноптыкі прагназуюць да 23 градусаў марозу на поўначы краіны.
З 12 па 26 студзеня лекары зарэгістравалі больш за 4 тыс. пацярпелых ад галалёду і холаду.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



